Язык:

І легенды, і быль Марскога… В Юратишках отметили свой региональный праздник

75 лет образования Гродненской области
І дзіўна, і крыху нават смешна, але Юрацішкі, дзе не толькі мора, але і рэчкі ці возера якога-ніякога наогул няма, пераводзяцца з балцкіх языкоў як Марское. І ў гэтым Марскім адбылося рэгіянальнае свята, напачатку якога гучалі і гістарычныя звесткі пра паселішча, і быліны, легенды, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Яно і не дзіўна. Даўно стаіць гэтае паселішча на зямлі нашай, здаўна вядома і нават адміністрацыйнай адзінкай раённага кшталту было - цэнтрам Юрацішкаўскага раёна.
Юрацішкі вядомы с пачатку XVI стагоддзя як прыватне ўладанне магнатаў Гаштольдаў, якое перайшло ім у якасці пасагу ад князей Гальшанскіх. Мелі Юрацішкі статус мястэчка. Каля 1520 года будучы канцлер Вялікага княства Літоўскага віленскі ваявода Альбрэхт Гаштольд пабудаваў у Юрацішках Мікалаеўскую царкву.
У канцы XVIII стагоддзя Юрацішкі перайшлі роду Радкевічаў, якія валодаді імі да 1939.
Гэта адносна таго, што сведчыць гісторыя. А вось аматары прыгожых былінных апавяданняў расказваюць гісторыю ўтварэння Юрацішак наступным чынам. Маўляў, даўным-даўно на гэтым месцы было Балтыйскае мора. І сярод яго хваль стаяў агромісты бурштынавы (янтарны) палац, а ў палацы жыла адна з найпрыгажэйшых марскіх багінь Юрата.
А на беразе, дзе зараз знаходзяцца Юрацішкі, у простай драўлянай хаце жыў юнак Костусь, які хадзіў у мора на сваёй маленькай лодцы лавіць рыбу. Аднойчы багіня Юрата паднялася наверх і ўбачыла Костуся. І закахалася ў яго з першага погляду.
Аб іх каханні даведаўся бог Пярун. Ён раззлаваўся, што багіня закахалася ў смяротнага. І сваімі стрэламі Пярун разбіў бурштынавы палац, мора асушыў, і яно, калі сыходзіла, пацягнула з сабою ўсе рэшткі палаца. Костусь быў забіты, а саму Юрату Пярун загадаў прыкаваць да камянёў у самым глыбокім месцы Балтыйскага мора. І зараз, калі мора пачынае хвалявацца, яна выкідвае на бераг груды бурштыну - гэта абломкі палаца Юраты. А маленькія каменьчыкі - слёзы Юраты, якая кожны вечар плача над сваім загубленым каханнем.
Легенда гэта перадавалася з вуснаў у вусны, і калі тут з'явілася паселішча, яго назвалі ў гонар марской багіні Юраты - Юрацішкі.
Мясцовыя жыхары распавядаюць і іншую легенду пра тое, чаму гэта месца называецца Юрацішкі. Кажуць, што калісьці, даўным-даўно тут жылі два браты - Юрась і Цішка. Вось вёску так і называлі - вёска Юрася і Цішкі, Юрацішкі.
Дарэчы, тут калісьці жылі балцкія плямёны, і такіх балцкіх назваў з канчаткам "ішкі" тут вельмі шмат: Сурвілішкі, Урцішкі, Дындылішкі…
У Літве стаіць нават помнік закаханым, і легенду пра Юрату і Костуся добра ведаюць. Праўда, літоўцы іх называюць не "Юрата і Костусь", а "Юрата і Костас" але гэта нічога не мяняе.
…Гэтымі гістарычнымі навінамі і прыгожымі легендамі пачалі свята вядучыя - супрацоўнікі мясцовай клубнай установы разам з усім творчым калектывам. А ў гэтым пасёлку і яны асаблівыя, і таленавітыя людзі, што наведваюць установу, таксама нібы на падбор.
Сёлета кожнае рэгіянальнае і брэндавае свята мае ў сваёй праграме блок, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка -фашысцкіх захопнікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Гучалі і на гэтым свяце словы болю і памяці, словы гонару за свой народ і салдатаў Перамогі.
Патрэбна адзначыць, што падобныя святы, цікавыя і значныя падзеі адзначаць работнікі культуры толькі ў сумесным, творчым яднанні з Юрацішкаўскім сельвыканкамам і яго старшынёй Сяргеем Кірылавічам Казановічам. Разам плануць іх правядзенне, разам прадумваюць арганізацыйныя і нейкія асаблівыя моманты, разам праводзяць.
Канешне ж, у самым пачатку свята шчыра і сардэчна вітаў старшыня сваіх землякоў. Землякоў і на самой справе, бо і сам тут нарадзіўся, тут вырас, закончыў школу. Тут стварыў сваю сям'ю, таксама выхаваў дзяцей і зараз радуецца разам з жонкай унукам. Гэта вельмі важна для кіраўніка рэгіёна - быць годным, сваім сярод сваіх людзей. Таму так настальгічна, так цёпла гучалі ўспаміны старшыні і пра танцавальную пляцоўку. якая размяшчалася некалі ў гэтым парку, дзе зараз ладзяцца святы, і пра прыстойнасць людзей, якія, ведаючы, што музычныя інструменты для танцаў захоўваюцца ў памяшканні, дзе вісеў маленечкі замок, ніколі і не падумалі штосьці скрасці ці сапсаваць…
Добрасумленнасць, добрасуседскія адносіны, прытрымліванне агульначалавечых каштоўнасцяў - звыклая карціна ўкладу жыцця ажно да 80-х гадоў. Потым ужо штосьці пачалося мяняцца. І ўсё роўна, Юрацішкі - гэта месца, дзе ўсе адзін другога ведаюць, дзе яшчэ працуе ў людзей сумленне і дзе прытрымліваюцца, як і амаль у кожным невялікім населеным пункце, біблейскіх законаў і людскасці.
А яшчэ Юрацішкі, па словах Сяргея Кірылавіча, прывабнае для пражывання месца. Старшыня з гонарам паведаміў, што 9 маладых сем'яў будуюцца тут, каб жыць, нараджаць дзяцей і выхоўваць іх, тут ствараюцца новыя рабочыя месцы.
Як дзяржаўныя арганізацыі і ўстановы, так і аб'екты малога бізнесу супрацоўнічаюць з мясцовай уладай, прымаюць удзел у грамадскім жыцці пасёлка. Напрыклад, я адзначыла для сябе, што ў Юрацішках на рэгіянальным свяце, як у былыя добрыя часы, уручаецца шмат падарункаў людзям. А Сяргей Кірылавіч дадаў, што не выдаткавана на гэта ні капейкі бюджэтных сродкаў, таму што правесці свята з падарункамі з задавальненнем дапамаглі.
Таму і былі яны ўручаны: малалетняму вязню Вялікай Айчыннай вайны Ліліі Карлаўне Абрамовіч, загадчыку Юрацішкаўскай участковай бальніцы Віталію Аляксандравічу Казакову, самым сталым людзям пасёлка Міхаілу Цімафеевічу Іоду і Віктару Астахавічу Філону. Самы маленькі жыхар пасёлка Ганначка Кунахавец, якой на той дзень не споўнілася і аднаго месяца, таксама была ўзнагароджана разам са сваёй мамай падарункам.
Узнагароды атрымалі таксама лепшыя працаўнікі розных галін вытворчасці і розных форм ўласнасці.
Віншавалі сваіх людзей і ўручалі ім падарункі: ляснічы Юрацішкаўскага лясніцтва Валянцін Іванавіч Гурын, таварыства з абмежаванай адказнасцю "ІВЮ" (дырэктар Мікалай Фёдаравіч Клінцавіч), таварыства з абмежаванай адказнасцю "Дельта Коммерс" (Ірына Іосіфаўна Жыжыч). Адзначыла свята ўсіх дзетак, хто нарадзіўся сёлета, назвала шматдзетныя сем'і, падзякавала сям'і Джураевых, што сёлета прадстаўляла пасёлак на раённым конкурсе "Сям'я года" і заняла там 2-е месца; ушаноўвала ўрачыстасць залатых юбіляраў сумеснага жыцця - Зою Уладзіміраўну і Станіслава Пятровіча Каспяровічаў. З гонарам былі названы імёны і прозвішчы юнакоў, якія служаць тэрміновую службу ў войску, а таксама займаюцца ва ўстановах адукацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Людзі, установы, арганізацыі, прадпрыемствы - свята датычыла ўсіх і кожнага. Быццам, святкавала штосьці вельмі значнае вялікая сям'я. Цудоўнае свята, добра прадуманае і добра праведзенае.
А музычныя падарункі гучалі не толькі ад знакамітых пявунняў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы пасёлка Юрацішкі, але і ад іх калег - народнага ансамбля народнай песні "Спадчына" аграгарадка Лаздуны і народнага сямейнага ансамбля Парфімчыкаў з аграгарадка Бердаўка.
Дзіцячыя гульнёвыя пляцоўкі, атракцыёны, спартыўныя гульні для аматараў актыўнага адпачынку (гіры, тэніс, дартс, канат і іншае) зрабілі свята памятным, сабралі на яго шмат жыхароў пасёлка і гасцей Юрацішак.
Разумны старшыня ў гэты дзень уручыў узнагароду і загадчыку аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы Алене Вацлаваўне Гурынай. І гэта правільна. Усе падобныя святы прапускаюць праз душу менавіта нашы работнікі культуры. І патрэбна ім дзякаваць за гэта.

В. ГУЛІДАВА.
Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.