Язык:

Я з кнігай адкрываю свет…

Наука и технологии

23 снежня 2016 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў Указ № 481 "Аб абвяшчэнні 2017 года Годам навукі". Стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі, як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу - мэта гэтага дакумента.

Бібліятэкі ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка" ўносяць свой уклад у рэалізацыю пастаўленых мэтаў праз інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне і розныя формы масавай работы. Работнікамі бібліятэк на працягу 2017 года праводзіліся гадзіны разважанняў, гутаркі, дні інфармацыі, агляды літаратуры і многія іншыя мерапрыемствы, афармляліся кніжныя выставы ("2017 - Год навукі", "Гении мировой науки", "Я с книгой открываю Год науки", "История науки в лицах", "Мой край і песня, і паданне…", "Мая зямля" і іншыя) і тэматычныя паліцы.

Для раскрыцця ролі навукі ў жыцці людзей, папулярызацыі навуковай дзейнасці, знаёмства наведвальнікаў з навуковымі ідэямі і распрацоўкамі, для прыцягнення моладзі ў навуку, у першым квартале 2017 года было праведзена шмат мерапрыемстваў: кніжная выстава "Навука і жыццё", гутарка-прэзентацыя "8 дзіцячых вынаходніцтваў, якія перавярнулі свет", хвілінка інфармацыі "Дзень беларускай навукі: гісторыя і асаблівасці", інфармацыйная гадзіна "Топ-8 вынаходніцтваў беларускіх самародкаў" і іншыя.

Так, у бібліятэцы-філіяле г.п. Юрацішкі была аформлена кніжная выстава "Навука і жыццё", на якой экспанавалася літаратура з розных абласцей навуковых ведаў.

Штогод 17 студзеня ва ўсiм свеце адзначаецца Дзень дзіцячых вынаходніцтваў. Да гэтай даты аддзелам бібліятэчнага маркетынгу была падрыхтавана і размешчана на сайце Іўеўскай раённай бібліятэкі віртуальная выстава

(http://ru.calameo.com/read/0051267369e9ae7d6bf58).

Дзіўна, але шматлікія карысныя вынаходніцтвы і тэхнічныя мадыфікацыі, якія зрабілі наша жыццё больш зручным і разнастайным, прыдумалі менавіта дзеці. Дзеці, з іх крэатыўным мысленнем і неабмежаванай фантазіяй, ствараюць розныя гаджэты, робатаў, гульні, якія палягчаюць наша жыццё.

Пра самыя цікавыя дасягненні юных вынаходнікаў расказалі супрацоўнікі Іўеўскай дзіцячай бібліятэкі падчас гутаркі-прэзентацыі "8 дзіцячых вынаходніцтваў, якія перавярнулі свет". На мерапрыемства былі запрошаны вучні 7-ых класаў Іўеўскай сярэдняй школы.

Водныя лыжы, футравыя навушнікі, шрыфт Брайля - гэта далёка не ўсе дзіцячыя вынаходніцтвы, з якімі пазнаёміліся ўдзельнікі гутаркі. Вельмі цікавым і змястоўным быў бібліяграфічны агляд літаратуры "Вынаходніцтвы, якія перавярнулі свет".

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года навукі, супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Іўеўскай раённай бібліятэкі правялі хвілінку інфармацыі "Дзень беларускай навукі: гісторыя і асаблівасці". На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы 11 класа гімназіі №1 г. Іўе і іх класны кіраўнік.

Вядучыя падкрэслілі, што Дзень беларускай навукі адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня. У 2017 годзе ўрачыстыя мерапрыемствы прыпадалі на 29 студзеня. Афіцыйна падзея была зацверджана ў 1993 годзе. Дзень беларускай навукі, як сваё прафесійнае свята, адзначаюць супрацоўнікі ўсіх навуковых галін, а таксама школьнікі, студэнты і аспіранты, занятыя даследчай працай.

Бібліятэкары зрабілі цікавы экскурс у гісторыю беларускай навукі, расказалі пра навукоўцаў, якія стаялі ля вытокаў развіцця навукі ў нашай краіне, пра дасягненні беларускай навукі за апошнія гады. Яны падкрэслілі, што дзейнасць навукоўцаў накіравана на рашэнне задач па мадэрнізацыі прамысловасці і фарміраванне новай інавацыйнай эканомікі. Гімназісты прынялі ўдзел у пазнавальнай віктарыне, адказвалі на пытанні, якія тычацца развіцця навуковай думкі ў Рэспубліцы Беларусь, і паказалі добрыя веды і сваю эрудыцыю.

Завяршылася хвілінка інфармацыі "Дзень беларускай навукі: гісторыя і асаблівасці" бібліяграфічным аглядам літаратуры, прадстаўленай на выставе "2017 - Год навукі".

Гэтыя мерапрыемствы былі праведзены супрацоўнікамі бібліятэк з мэтай пашырэння кругагляду вучняў, развіцця іх інтэлектуальных здольнасцяў.

Напярэдадні Дня беларускай навукі Іўеўская дзіцячая бібліятэка-філіял запрасіла маладых людзей, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Іўеўскага раёна, на інфармацыйную гадзіну "Топ-8 вынаходніцтваў беларускіх самародкаў". Мерапрыемства праходзіла ў межах дабрачыннай акцыі "Розныя - роўныя".

Прысутныя даведаліся, што беларуская зямля падарыла сусветнай навуцы нямала вядомых імёнаў (Аляксандр Скірмунт, Казімір Чарноўскі, Міхаіл Гузікаў і іншыя). Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з часопісам "Юный техник и изобретатель", паглядзелі відэафільм пра Івана Кулібіна.

У красавіку супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка" сумесна з бібліятэкарам Іўеўскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя правялі гадзіну цікавага паведамлення "Іх дасягненні праславілі Беларусь". Мерапрыемства праходзіла ў рамках Года навукі. Навучэнцы ліцэя пазнаёміліся з цікавай інфармацыяй пра беларускіх навукоўцаў. Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстаўка "Моладзь і навука:  крок у будучыню".

А вось удзельнікі інтэрактыўнага падарожжа "Калейдаскоп мары", якое прайшло вясной у бібліятэцы-філіяле аг. Ліпнішкі, паспрабавалі знайсці адказ на пытанне: "Леанарда да Вінчы, хто ЁН - геній ці падарожнік ў часе?", затым увазе прысутных быў прадстаўлены відэаролік "Геній Леанарда да Вінчы". Летам наведвальнікі гэтай бібліятэкі на відэаўроку "Крок у Сусвет" даведаліся аб касманаўтах-беларусах, якія неаднаразова адпраўляліся ў космас.

Гульня-загадка "Падарожжа ў вясёлкавую галактыку", якая прайшла ў бібліятэцы-філіяле аг. Дайліды, дапамагла зазірнуць у свет, у якім мы жывем - гэта ўвесь наш Сусвет. Тысячагоддзямі людзі захапляліся зорным небам, назіралі за рухам сонца, месяца, планет і задавалі сабе пытанні, на якія не заўсёды знаходзілі адказ. Удзельнікі мерапрыемства таксама вырашылі адказаць на гэтыя пытанні і "адправіліся на пошукі" планет Сонечнай сістэмы, пераадольваючы перашкоды, выконваючы творчыя заданні.

У маі калектыў Іўеўскай раённай бібліятэкі прыняў удзел у новым навучальным праекце Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі для моладзі: аўтарскі адкрыты анлайн-семінар "Сучасныя тэхналогіі ў сучаснай бібліятэцы". Тэма першай сустрэчы - "Аўдыё відэакантэнт - перспектыўны фармат узаемадзеяння бібліятэкі з карыстальнікамі".

З 22 па 26 мая 2017 года праходзілі XXIII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні, прысвечаныя Дням славянскага пісьменства і культуры. У рамках форуму ў сталічным прыходзе ў гонар іконы Божай Маці "Всех Скорбящих Радость" 22 мая 2017 года прайшла навукова-практычная канферэнцыя "Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга" па тэме: "Кніга і чытанне ў духоўнай культуры нацыі (да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання )". Да ўдзелу ў канферэнцыі былі запрошаны прадстаўнікі бібліятэк усіх сістэм і ведамстваў, работнікаў адукацыі і культуры, царкоўных бібліятэк, бібліятэк духоўных школ.

Загадчык бібліятэкі-філіяла г.п. Юрацішкі Іўеўскай раённай бібліятэкі Ж. Грышукевіч выступіла з дакладам "Асветніцкая дзейнасць публічнай бібліятэкі з дапамогай праваслаўнай літаратуры (з вопыту работы бібліятэкі-філіяла г.п. Юра-цішкі)".

Да Года навукі і да Сусветнага дня навукі нядаўна былі праведзены: інфармацыйна-пазнавальная гадзіна "Пётр Клімук -   першы беларускі касманаўт" (бібліятэка-філіял в.Старчаняты); пазнавальны марафон "Самыя цікавыя навуковыя адкрыцці" (бібліятэка-філіял аг. Суботнікі); дзень бібліяграфіі "Незаменныя памочнікі   энцыклапедыі і слоўнікі" (бібліятэка-філіял аг. Лаздуны І); пазнавальны марафон "Прыцягненне космасу" (бібліятэка-філіял аг. Эйгерды); віртуальнае падарожжа "Мірны атам" (бібліятэка-філіял аг. Ліпнішкі); пазнавальны час "Зямля невядомая" (інтэграваная бібліятэка-філіял аг. Трабы).

10 лістапада ва ўсім свеце адзначаўся Сусветны дзень навукі. У гэты дзень загадчыца бібліятэкі-філіяла аг.Суботнікі запрасіла дзяцей на пазнавальны марафон "Самыя цікавыя навуковыя адкрыцці".

Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся шмат цікавага аб розных навуках, пазнаёміліся з навуковымі адкрыццямі, называлі вядомыя ім прафесіі ў сферы навукі. Вялікую цікавасць выклікаў прагляд прэзентацыі "Самыя цікавыя навуковыя адкрыцці, зробленыя дзецьмі". Дзеці даведаліся, што фруктовы лёд, снегаход і многія іншыя ўнікальныя адкрыцці здзейснілі зусім юныя даследчыкі, амаль іх аднагодкі. Бібліятэкар расказала прысутным пра нашых землякоў - ураджэнцаў Іўеўшчыны, якія звязалі сваё жыццё з навукай.

Напрыканцы мерапрыемства дзеці прыйшлі да высновы, што трэба добра вучыцца, пашыраць свой кругагляд, пастаянна пазнаваць нешта новае, цікавае, і тады, можа быць, і яны стануць вядомымі навукоўцамі і зробяць навуковыя адкрыцці, якія прынясуць карысць не толькі роднай Беларусі, але і ўсяму свету.

Усе мерапрыемствы да Года навукі, якія ўжо прайшлі ў бібліятэках раёна, садзейнічалі выхаванню ў падрастаючага пакалення пачуцця гонару за дасягненні беларускага народа, айчыннай навукі, патрыятызму і грамадзянскасці, а таксама пашырэнню кругагляду вучняў, развіццю іх інтэлектуальных здольнасцяў.

В. КЕПЕЛЬ,

бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка".

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.