Супрацоўнік бібліятэкі-філіяла аг. Геранёны падрыхтавала для ўсіх, хто любіць паэзію і цікавіцца літаратурнай творчасцю землякоў, анлайн-знаёмства з самабытнай геранёнскай паэтэсай Аленай Іванаўнай Смалянічэнка.
Алена Іванаўна Смалянічэнка – аўтар паэтычных зборнікаў: “Двадцать песен о любви”, “Ты прыедзь у Геранёны”, “Мой песеннік”, “Душа паэзіяй сагрэта”, “Барвінак”. З уласцівай ёй душэўнасцю і паэтычным імпэтам Алена Смалянічэнка шчыра піша пра Радзіму, каханне, імгненнасць жыцця, майстэрскі выкарыстоўвае розныя паэтычныя формы: акравершы, трыялеты, лімерыкі, сінквейны і іншыя.