Народныя песні - бы шчырыя гімны роднай зямлі, каханню, працы, чалавеку… Нашы продкі ўмелі спяваць і шанаваць духоўную спадчыну. І мы, сённяшнія, падхопліваем гэту надзвычай важную для нашага духоўнага развіцця навуку.
4 верасня 2021 года ў горадзе Шчучын прайшлі заключныя мерапрыемствы абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”.
Весела і таленавіта прадставілі нашу Іўеўшчыну ўдзельнікі ансамбля народнай музыкі “Вечарынка” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Геранёны дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.
Ля возера працаваў горад майстроў, дзе нашы народныя ўмельцы аддзела і сектара рамёстваў і традыцыйнай культуры Ірына Смірнова, Юзэфа Старасціна, Ганна Пуйдак і Вольга Грынюк дэманстравалі свае арыгінальныя вырабы, давалі адмысловыя майстар-класы, паказвалі ўвесь спектр свайго рамяства.
В. АЎДЗЕВІЧ,
вядучы метадыст Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.