Стала ўжо добрай традыцыяй у першую нядзелю верасня адзначаць свята - Дзень беларускага пісьменства.
Асноўная ідэя свята – захаванне духоўнай спадчыны Беларусі, развіццё нацыянальнай літаратуры і кнігадрукавання.
З гэтай нагоды гасцінна адчыніла дзверы Геранёнская сельская бібліятэка і запрасіла разам адзначыць свята навучэнцаў Геранёнскай срэдняй школы.
Удзел у свяце прынялі вучні 6 і 8 класаў разам з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры.
У рамках свята бібліятэкар Грынюк Інэса Леанідаўна пазнаёміла з выставай кніг, якія распавядаюць пра традыцыі і звычаі Беларусі, арганізавала прагляд дакументальнага фільма пра жыццё і дзейнасць такіх гістарычных асоб як Ф.Скарына, Е.Полацкая, С.Полацкі, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё пісьменнасці.
Не забылі паэтаў і пісьменнікаў Беларусі, дзякуючы якім беларуская мова гучала далёка за межамі нашай краіны – Я. Коласа, Я.Купалу, М.Багдановіча і інш.
Падчас гэтай сустрэчы вучні асвяжылі свае веды і пазналі нешта новае.
Ірына Барысевіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Геранёнская сярэдняя школа”.