Язык:

В конце сентября Старый замок в Гродно примет первых посетителей. Что они увидят?

Культура и творчество
В конце сентября Старый замок в Гродно примет первых посетителей. Что они увидят?

Сёлета на рэканструкцыю гісторыка-культурнага аб’екта выдзелена тры мільёны рублёў.

Усё лета музейныя супра­цоўнікі займаліся афармленнем экспазіцый, якія ўжо праз два тыдні змогуць убачыць наведвальнікі. Чатыры выставачныя залы будуць змяшчаць экспанаты пачынаючы з часоў забудовы Замкавай гары і заканчваючы росквітам горада пры каралю Стэфану Баторыю.

Зусім хутка частку Старога замка плануюць адкрыць для наведвання. Знешні выгляд уражвае, як толькі адчыняеш масіўныя драўляныя вароты, якія быццам бы лунаюць у паветры. Каля ўязной брамы захавалі для экспазіцыі частку сцяны, дзе можна ўбачыць, з чаго будаваўся замак у XIV—XVI стагоддзях. Фрагменты сцен таго часу можна ўбачыць і ўнутры замка.

Дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка запрашае карэспандэнта СБ прайсціся па ўжо гатовых для наведвання залах:

— Перш за ўсё пакажам чатыры тэматычныя экспазіцыі. Яны будуць цікавыя і інфарматыўныя, таму што з дапамогай мультымедыйных сістэм досыць наглядна раскажуць аб розных перыядах гісторыі. Вось у гэтай зале, прысвечанай Гродну часоў Стэфана Баторыя, на сцяне дзякуючы праекцыі ажыве знакамітая старадаўняя гравюра. Таксама тут можна ўбачыць посуд, упрыгажэнні і іншыя прадметы побыту XVI стагоддзя, знойдзеныя падчас раскопак. Цікавай лічу экспазіцыю, прысвечаную старажытнаму гораду над Нёманам у XI—XIV стагоддзях. Артэфакты ўдасканаляць з дапамогай інтэрактыўных прыёмаў. Дзесьці будзе выкарыстаны 3D-мэпінг, дзесьці размесцяцца электронныя даведачныя вітрыны.


У зале, прысвечанай Стэфану Баторыю, з’явіліся карціны, падораныя беларускім мецэнатам.

Прадугледжваюцца яшчэ чатыры залы. Прапрацоўваюцца інтэр’еры каралеўскай лазні, спальні чыноўніка таго перыяду, алебастравай залы і капліцы. Іх афармленне патрабуе вялікіх намаганняў — як фінансавых, так і мастацка-эстэтычных. Разьба, жывапіс, ляпніна, вітражы — усё гэта трэба будзе зрабіць у бліжэйшыя месяцы.

Назіральная пляцоўка з васьміметровым купалам і зграфіта — сапраўднае ўпрыгажэнне ўязной брамы.

Варта нагадаць, што Стары замак быў узведзены для караля Стэфана Баторыя дойлідам Санці Гучы з Фларэнцыі на рэштках старажытнага Верхняга замка. Ад крапасных пабудоў часоў вялікага князя Вітаўта, якія прыйшлі ў заняпад, выкарысталі ніжнюю частку абарончых сцен, рэшткі вежы, а таксама падмуркі і сцены княжацкага палаца. Больш за 120 гадоў Стары замак належаў ваеннаму ведамству, а ў 1924-м быў перададзены музею. Аднаўленне яго пачалося ў 2017-м. Рэстаўрацыю рэзідэнцыі падзялілі на тры этапы. Рамонтныя работы першай чаргі практычна завершаны.

— Падчас рэстаўрацыі адноўлены ўязная брама і мерная хата, шэраг жыллёва-гаспадарчых пабудоў, — нагадвае дырэктар музея. — Частку іх адвялі пад кабінеты музейных работнікаў. Роспіс сцен праводзіўся ў тэхніцы зграфіта. Рукатворную прыгажосць сучасных майстроў можна ўбачыць на фасадзе замка з боку ўнутранага двара. Тэматыка неаднаразова абмяркоўвалася мастакамі і гісторыкамі і, на мой погляд, выглядае вельмі годна.


Першыя наведвальнікі таксама змогуць атрымаць асалоду ад краявідаў на Нёман з агляднай пляцоўкі. Тут зроблены падлогі з падагрэвам, што выключае ўтварэнне лёду ў зімовы час. Абсталявана шмат тэхнічных памяшканняў, якія забяспечваюць функцыянаванне ўсіх аб’ектаў на тэрыторыі.

— Дадатковага бюджэту для работ па першай чарзе не спатрэбілася, можна нават сказаць, грошы ёсць, а вось спецыялістаў належнага ўзроўню днём з агнём не знайсці, — наракае Юрый Кітурка. — Падчас раскопак уздоўж фасадаў палаца археалогіі знаходзілі раней невядомыя факты, якія будуць узяты за аснову пры прыняцці праектных рашэнняў па дру­гой чарзе — рэкан­струкцыі будынка палаца. Канчатковага рашэння пакуль няма. Праект пройдзе ўзгадненне ў навукова-метадычным савеце па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры. Вынікамі комплексных даследаванняў па другой чарзе спецыялісты падзяліліся на канферэнцыі 29 красавіка ў Новым замку, аднак пытанняў застаецца шмат. Думаю, на рэканструкцыю палаца Стэфана Баторыя спатрэбіцца не менш за шэсць гадоў. 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.