На працягу чатырох месяцаў на выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва праекта "Сімвалы жыцця" будуць дэманстравацца вырабы з саломы майстра па саломапляценні, сябра рэспубліканскага Саюза майстроў народнай творчасці, загадчыка аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Ірыны Смірновай.
Гэта гонар для ўсіх нас, гэта яшчэ раз даказвае, наколькі асаблівыя, творчыя, натхнёныя людзі працуюць у нашых установах культуры, нясуць нам культуру і творчасць нашых прашчураў, захоўваюць традыцыйныя віды рамёстваў і промыслаў беларусаў, не даюць ім згінуць бясследна, вучаць іх ведаць маладое пакаленне.
Да канца года цудоўныя вырабы Ірыны Смірновай будуць замілоўваць вочы і душы наведвальнікаў выставачнага праекта.
Вера ГУЛІДАВА.