

У бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны аформлена тэматычная паліца “Роднага слова верны абаронца” да 90-годдзя з дня нараджэння Ніла Сымонавіча Гілевіча (1931-2016) – Народнага паэта Беларусі, перакладчыка, публіцыста, літаратуразнаўцы, фалькларыста, грамадскага дзеяча.
Ніл Гілевіч пачаў пісаць вершы яшчэ ў дзяцінстве. Аўтар шматлікіх кніг паэзіі: “Песня ў дарогу” (1957), “Прадвесне ідзе па зямлі” (1959), “Неспакой” (1961), “Бальшак” (1965), “Перазовы” (1967), “Лісце трыпутніку” (1968), “А дзе ж тая крынічанька” (1972), “Запаветнае” (1975), “Актавы” (1976) і іншых. У 2003–2013 гг. выйшаў збор твораў пісьменніка ў 23 тамах. Асноўны змест паэзіі – любоў да роднага краю, асэнсаванне гістарычнага вопыту беларускага народа.
Ніл Сымонавіч Гілевіч быў апошнім з беларускіх паэтаў, якія насілі званне Народнага. Яно прысуджалася за асабліва значны ўклад у развіццё беларускай літаратуры і стварэнне выдатных твораў.