Язык:

Музейныя таямніцы. Музей "Скарбы Бацькаўшчыны" кожны год запрашае навучэнцаў на цікавыя заняткі, падарожжы, гасцёўні, выставы

Культура и творчество

Вялікую ролю ў выхаванні любові да Бацькаўшчыны адыгрывае музейная педагогіка. Не з далёкіх падарожжаў пачынаецца краязнаўства, а "з родных ніў, з роднай хаты", з вывучэння свайго кутка, яго прыроды, культуры, гісторыі. Таму музей "Скарбы Бацькаўшчыны" кожны год запрашае навучэнцаў на цікавыя заняткі, падарожжы, гасцёўні, выставы, цікавыя сустрэчы, аглядныя і тэматычныя экскурсіі, якія знаёмяць дзяцей з інтэр'ерам сялянскай хаты, разнастайнымі прадметамі хатняга ўжытку, народнымі традыцыямі, звычаямі, абрадамі. Усё гэта садзейнічае пашырэнню кругагляду, развіццю пазнавальных здольнасцей, выхоўвае любоў да Бацькаўшчыны, да свайго мястэчка. Толькі чалавек, які добра ведае мінулае, лепш шануе сучаснае.

Таму ў Іўеўскім яслях-садзе - пачатковай школе даўно адказалі на пытанні: навошта патрэбен музей, што ён дае навучэнцам, якую ролю выконвае на пачатку станаўлення асобы маленькага грамадзяніна.
Задача нашага музея - зацікавіць наведвальнікаў, а гэта патрабуе выкарыстання розных формаў работы.
Навучэнцы сталі актыўнымі ўдзельнікамі тэматычных экскурсій "Сувязь часоў - сувязь пакаленняў", "Скарбы Бацькаўшчыны", гасцёўні "Тайны старога музейнага куфра" і іншых.
Каб прыадчыніць дзверы ў дзівосны свет народных скарбаў, у свет нашай спадчыны, мы прынялі актыўны ўдзел у правядзенні рэспубліканскага Тыдня музеяў устаноў адукацыі. І пачалі яго з цікавага мерапрыемства "Таямніцы музейных прадметаў".
Тут нашы навучэнцы змаглі ўбачыць тыя рэчы, якія былі асноўнымі ў паўсядзённым жыцці бабуляў. Не адразу дзеці зразумелі, што быў час без інтэрнэту, што чыталі казкі і спявалі песні пры керасінавых лямпах.

На працягу Тыдня педагогі праводзілі цікавыя гульні, забавы, умела выкарыстоўваючы народныя прымаўкі і лічылкі. Сапраўднымі мастакамі сталі вучні першага класа, якія на музейным занятку "Цуды сваімі рукамі" намалявалі прыгожыя сурвэткі па матывах беларускага арнаменту, распісалі беларускія збаны. Гледзячы на выставу, проста дзіву даешся іх таленту і майстэрству.
Шмат станоўчых і яркіх уражанняў пакінула ў дзяцей свята "Пакроў Прасвятой Багародзіцы". Вячаслаў Пашкевіч? настаяцель храма ў гонар Святога мучаніка Гаўрыіла Беластоцкага? расказаў пра свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, яго гісторыю і значэнне, пажадаў быць паслухмянымі сваім матулям не толькі ў гэтае свята, але і на працягу ўсяго жыцця.
А колькі за гэтыя дні было праведзена цікавых вочных і віртуальных экскурсій, якія таксама даюць магчымасць павысіць цікавасць да спадчыны, багатай і самабытнай культуры беларускага народа.
Мы спадзяёмся, што ўсе мерапрыемствы, якія ладзяцца ў нашым этнаграфічным музеі, пакінуць добрае зерне ў душы кожнага дзіцяці? і яны вырастуць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны.

Г. Ус,
кіраўнік музея
"Скарбы Бацькаўшчыны" Іўеўскага ясляў-сада -
пачатковай школы.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.