7-9 студзеня 2022 года дыстанцыйна праходзіў III Міжнародны фестываль - конкурс "AРT-ПАРАД У ВІЦЕБСКУ".
У ім прыняў удзел аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу ў намінацыі "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і мастацкія рамёствы" у катэгорыі "індывідуальная работа".
На суд журы быў прадстаўлены выраб - саламяная шляпа "Уся справа ў капелюшы" майстра па саломапляценні Веры Паўлаўны Чурэйна.
Яна была ўзнагароджана Дыпломам лаўрэата другой ступені і сертыфікатам удзельніка.
Сертыфікат за падрыхтоўку канкурсанткі атрымала Ірына Смірнова, загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.
Служба інфармацыі "ІК".