20 лютага 2021 года ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі ЦКіВЧ” адкрылася справаздачная выстава гурткоўцаў “У краіне творчасці”.
На выставе прадастаўлены работы актыўных удзельнікаў з гуртка“Чароўныя узоры”(кір.Маргарыта Канцэвіч) і дзіцячага клуба аматараў дэкаратыўна- прыкладной творчасці “Крынічка” (кір. І.Смірнова. )
На пачатку мерапрыемства самыя актыўныя удзельнікі былі адзначаны пахвальнымі лістамі, якія адказна наведвалі званяткі на працягу 21 года : Кнутовіч Мілана і Матвей,Станкевіч Соф’я, Зяляневіч Даніл, Мікулка Ліза, Давідовіч Аляксандр, Смірнова Яна, Мармыш Міла, Горбач Уладзіслаў.
Затым наведвальнікам і гурткоўцам быў прапанаваны майстар-клас па выцінанцы “Зрабі сам”(падарунак да 23 лютага) ад кіраўніка гуртка Маргарыты Канцэвіч. Мерапрыемства завяршылася гульнямі і чаяпіццём.