Аўтар распавёў пра тое, як стваралася гэта кніга і як збіраўся матэрыял. Станіслаў Янчарскі наведаў усе куточкі Беларусі, каб сабраць інфармацыю аб кожнай каталіцкай святыні.
"Падарожнічаю па краіне нельга незаўважыць вялікую колькасць храмаў на нашай зямлі. Вывучаючы гісторыю сваёй краіны можна адзначыць, што назаўсёды яны былі такімі прыгожымі, гсторыя некаторых касцёлаў склалася так, што некаторыя з іх ўжо разбураны, альбо выкарыстоўвацца як храмы іншых веравызнанняў" - сказаў аўтар.
Жаданне расказаць аб гісторыі кожнага касцёла Беларусі і любаў да Радзімы сталі адпраўной кропкай для стварэння кнігі.
Серыя "Касцёлы Беларусі" складаецца з пяці тамоў. Два тамы апісваюць касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі і па аднаму святыні Пінскай і Віцебска дыяцэзіі, а таксама Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У кнізе сабраны фатаграфіі касцёлаў унутры, звонку і з дрона, а таксама гістарычныя звесткі аб кожнай святыні.