Нядаўна ў выставачнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адкрылася мастацкая выстаўка “Жыве ў спадчыне душа паэтаў”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.
На выстаўцы прадстаўлены лепшыя творчыя набыткі сучасных майстроў і мастакоў, дзіцячыя тэматычныя малюнкі, вытанчаныя выцінанкі, вышыўка. Многія работы створаны паводле літаратурных твораў знакамітых беларускіх класікаў.
Вырабы з саломы Ірыны Смірновай (г.Іўе), Юзэфы Старасцінай (аг.Геранёны), плоская фларыстыка Ганны Пуйдак (аг.Геранёны), і выцінанка Алесі Андрыянавай Алесі (г.Іўе)будуць дэманстравацца на выстаўцы да 29 ліпеня 2022 года.