У рамках праекта “Беларускі чацвер. Мы малюем Беларусь” у бібліятэках Іўеўскага раёна стартаваў у 2022 годзе раённы прафесійны конкурс на лепшае краязнаўчае масавае мерапрыемства “Аб мінулым ̶ для будучыні”.
Да Года гістарычнай памяці і ў межах праекта “Беларускі чацвер. Мы малюем Беларусь” супрацоўнік бібліятэкі-філіяла аг. Трабы 20 мая правяла для вучняў 3-4 класаў краязнаўчае падарожжа “Гартаючы старонкі гісторыі краю”. Для “малявання” бібліятэкар выбрала белы колер.

