XXXII Міждународны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”
11 чэрвеня 2022 года ў горадзе Паставы Віцебскай вобласці адбыўся XXXII Міждународны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”.
Гродзенскую вобласць годна прадставіў народны ансамбль музыкі і песні “Чаброк” Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, мастацкі кіраўнік – Леанід Журко.
Ансамбль узанагароджаны спецыяльным дыпломам “Удзельнік фестывалю” Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у намінацыі “ансамбль” за папулярызацыю народнага мастацтва, захаванне і развіццё музычных традыцый.