Язык:

Адметныя, ні з кім не параўнальныя творцы атрымалі новы клуб

Культура и творчество

…У 1956 годзе быў пабудаваны бакштаўскі сельскі клуб - вялікае памяшканне па паняццях таго часу. Аднак адна з самых вялікіх вёсак раёна мела столькі шмат моладзі, што ён і тады быў замалы. Ды нішто! Там заўжды працавалі надзвычай таленавітыя, самаадданыя людзі. Там гучалі  свае мясцовыя песні і мелодыі, там доўга яшчэ жыла песня-партызанка. Таму што Бакшты - сапраўдны партызанскі край, своеасаблівая раённая сталіца барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта край цікавых, добрых людзей, якія ва ўсе часіны любілі свае ні з чым не параўнальныя мясціны і краявіды.

Кажуць, што мастацтва, музыка, напевы, іх прыгажосць і індывідуальнасць залежаць абавязкова ад месца, дзе яны ствараліся і спяваліся. Якія людзі, такія і песні! І Бакшты - яркі доказ таму.

Памяшканне, якому вось-вось споўніцца 60 гадоў, безумоўна, стала зусім не падобным на прыстанне муз і талентаў, на ачаг культуры.

Першымі на вясковыя танцы - дыскатэку, па словах культработнікаў, апошнім часам прыходзілі варапушкі - маленькія жабкі. Адкрыеш дзверы клуба, а яны ўвесь танцзал запоўнілі. Вымяталі іх, выкідвалі, перш, чым моладзь запусціць.

А потым пачыналіся танцы, і ад іх шуму і грукату асыпалася столь. І ў такіх умовах працавалі тры жанчыны - тры падзвіжніцы на ніве культуры: Ніна Аляксееўна Шэмет - дырэктар Бакштаўскага СДК, Святлана Аляксандраўна Варанюк - мастацкі кіраўнік і Валянціна Казіміраўна Буцько - кіраўнік гуртка.

Менавіта праз гурткі, клубы па інтарэсах, аматарскія аб'яднанні і вядзецца ўся культурна-асветніцкая работа ва ўстановах культуры. У Бакштах, безумоўна, таксама.

Колькі цікавых праектаў, плёну, творчасці напаўняе клубы, Дамы культуры, клубы-бібліятэкі!

У Бакштаўскім СДК дзейнічае 10 гурткоў.

Ніна Аляксееўна валодае сама непаўторным  акадэмічным голасам, які ўпрыгожвае канцэрты рознага ўзроўню, і вядзе гурткі: фальклору, вакалу, аўтэнтыкі, дзіцячага сольнага спявання.

Святлана Аляксандраўна вучыць хлапчукоў і дзяўчынак першым крокам на сцэнічных падмостках у тэатральным гуртку "Непоседы", другая яе група-гурток - гэта дзіцячы танцавальны калектыў "Таўкачыкі". Гурток "Дамавічок", які яна таксама ўзначальвае, запрашае ўсіх, хто жадае заняцца вырабам мяккіх  цацак. А вось у сямейны клубе "Я + Ты" заняткі вядуцца для дарослых, якія дзеляцца сакрэтамі шчаслівага жыцця ў любові і павазе, уменню гатаваць страву, гаспадарыць, займацца гародніцтвам і г.д.

Трэцяя творчая асоба гэтай установы культуры - Валянціна Казіміраўна Буцько -вучыць бакштаўскіх дзяцей ад 8 да 16 гадоў саломапляценню ў гуртку "Каласок" і лазапляценню ў гуртку "Івінка".

Кіпіць творчасць, адным словам. Напрыклад, у Доме культуры праводзяцца канцэрты і тэматычныя вечары да кожнага прафесіянальнага свята. Вёска ж шматлюдная (больш, як 500 чалавек). Тут і настаўнікі працуюць, і медыкі, і сацыяльныя работнікі, і працаўнікі лесу і лесаапрацоўчай прамысловасці, паштовай сувязі, сельгаспрацаўнікі… Усім знаходзяцца добрыя словы і яшчэ лепшыя песні і танцы.

Добрай цудоўнай традыцыяй стала правядзенне рэгіянальных святаў,  святаў вёсак і г.д.

А гэтым летам, наогул, усе разам ладзілі яны вяселле мінчанам на Сябрынскіх азёрах. Пачалося ўсё з таго, што ў сельсавет прыехалі маладыя сталічныя жыхары і папрасілі дапамогі ў правядзенні нацыянальнага вяселле, з абрадамі, традыцыямі старадаўнімі, беларускімі.

Шмат і весялосці, і гумару, і песень, і розных пацех было над тымі азёрамі. Гэтыя мілыя, таленавітыя жанчыны прыдумалі такі сцэнарый, што, напэўна, кожнаму госцю хацелася, як жаніху з нявестай, і на кажуху пасядзець, каб жыццё было кучаравым (багатым і шчаслівым), і прайсці па калідоры шчасця, у якім на маладых сыпалася жыта - сімвал урадлівасці, сямейнага дабрабыту, згоды і кахання, і ў "Капеечку" пагуляць, калі "капеечка на талерачку скок, а малады маладую "цмок"…

Яны такія неўтаймавальныя фантазёркі, майстрыцы, пявунні - артысты, адным словам.

Таму, напэўна, гэта іх калектывы (аўтэнтычны і фальклорны гурты) былі абраны для ўдзелу ў аўтарскай праграме Аксаны і Анатоля Вечар "Наперад у…мінулае" 3-га Беларускага канала тэлебачання.

"Дзякуй вялікі за вашы песні. Вы не разумееце, якую вялікую справу вы робіце", - напісаў у журнале водгукаў Анатоль Вечар.

Прымалі сёлета бакштаўскія культработнікі і загадчыцу сектарам фальклора Пецярбургскага Расійскага інстытута гісторыі мастацтваў Галіну Валянцінаўну Таўлай - дачку вядомага беларускагак паэта і грамадскага дзеяча Валянціна Таўлая. Яна была захоплена ўбачаным і пачутым, яна была замілавана, яна была шчаслівая. І вось што напісала:

- Дарагія ўдзельніцы фальклорнага ансамбля! Усе адразу! Дарагія і родныя ўжо за некалькі дзён майго знаходжання ў Бакштах у пошуках з песнямі, асабліва купальскімі, жніўнымі і ім падобнымі. Кіраўніцы і натхняльніцы ўсёй дзейнасці ансамбля, усёй культурнай работы, культурнага жыцця ў Бакштаўскім Доме культуры - Ніна Аляксееўна Шэмет і Святлана Аляксандраўна Варанюк. Колькі ў вас прыгожых, цудоўных, таленавітых людзей! Колькі прыгожых, рэдкіх, майстэрскага выканання песень, колькі загадак традыцыйнай культуры, якія трэба разгадваць, асэнсоўваць, пускаць у свет! Толькі вы з вашай любоўю і шанаваннем да роднага краю зможаце захаваць іх, не даць пайсці ў нябыт Жадаю вам творчага натхнення, цярплівасці, руплівай штодзённай працы па захаванню ўсяго, што робіць ваш край адмысловым, цудоўным, непадобным да іншых.

З павагай і любоўю Г.В.Таўлай"

Вось такія яны, культработнікі  з клуба, дзе жылі варапушкі. Чаму жылі? Яны і зараз летам там будуць жыць, а вось Дом культуры знаходзіцца ўжо ў такім цудоўным памяшканні, што проста цяжка знайсці словы, каб выказаць захапленне.

Калі летась ім сказалі, што плануецца выдзеліць новае памяшканне для Дома культуры, жанчыны не паверылі. А паверылася, калі самі сталі працаваць. Так, менавіта самі, бо так хацелася хутчэй перасяліцца. І вось у гаспадарчай групы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі з'явіліся дабраахвотныя памочніцы.  Працавалі ў выхадныя, калі-нікалі і ў  рабочыя дні. Ніне Аляксееўне сын-майстра па рамонтах - паказаў, як робіцца дэкаратыўная штукатурка. І яны хуценька асвоілі гэтую няпростую, але потым такую прыгожую справу. Усе самі рабілі: штукатурылі, шпаклявалі, а потым тую прыгажосць наводзілі.

І сёння кажуць, што вельмі ўдзячны загадчыку аддзела Вользе Чаславаўне Барко, Іўеўскаму райвыканкаму за разуменне, за падтрымку, дапамогу, за тое, што зараз Дом культуры - адзін з самых сучасных, прыгожых, абсталяваных цудоўнай, зручнай мэбляй, патрэбнай апаратурай.

- У нас зараз ёсць усё, - шчасліва ўсміхаюцца мае субяседніцы. - Ніякіх праблем. І гэта натхняе працаваць, жыць, тварыць.

 

Тэатр, як вядома, пачынаецца з вешалкі. Бакштаўскі Дом культуры - таксама. Гэтае крыло мясцовай школы, якое было аддадзена пад установу культуры, зараз настолькі прыгожае сваім дызайнам, афармленнем (туды пайшлі і творчыя работы Валянціны Казіміраўны Буцько). Прыгажосць пачынаецца з самага маленькага калідора, працягваецца ля гардэроба і запаўняе ўсю залу на 50 месцаў для гледачоў. Але, калі быў нядаўна канцэрт, то 50 чалавек толькі сядзелі, астатнія стваралі поўны аншлаг у сельскай установе культуры.

Зараз тут так утульна, так добра і працаваць, і адпачываць, і займацца любімай справай. Няхай доўга-доўга гарыць святло ў сельскім Доме культуры. І няхай будзе каму яго наведваць і жыць цікавым жыццём.

В. ГУЛІДАВА.

Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.