"Пераможца смерці, пекла і шайтана
Выходзіць з гробу на трэці дзень зранку"
Гэтую Вялікодную песню мы спяваем подчас святкавання Уваскрасення Хрыстова і, магчыма, не вельмі задумваемся над яе зместам.
Каго або што перамог Хрыстос? Чым, якой зброяй? Цяжка ўявіць, але гэта Любоў.
Чаму ў сённяшнім свеце так многа зла, нянавісці, помсты, войнаў? Таму што чалавек адкінуў Бога, адрокся ад Любові.
Калі задумацца глыбей пра наша жыццё, то, калі слабнем у веры, не знаходзім часу сустрэцца з Богам на малітве, на Святой Імшы, калі закідваем сакрамэнт паяднання, мы заўважаем, што ўсё пачынае "руйнавацца". Можа таму, што, калі мы шчыра перажываем Вялікі пост, набліжаемся да Хрыста, адчуваем сябе моцнымі, больш упэўненымі, нібыта з Ім мы перамагаем тое, што сам насам не змаглі б ўчыніць.
Любоў Хрыста ў нашых сэрцах перамяняе нас і дае нам магчымасць перамяняць свет вакол нас.
Вернікаў-католікаў шчыра віншую з Уваскрасеннем і жадаю штодзень адчуваць Любоў і моц Хрыста-Пераможцы і дзяліцца гэтай Любоўю з кожным сустрэчным чалавекам.
Праз тыдзень нашыя браты і сёстры праваслаўныя будуць святкаваць Вялікдзень. Загаддзя жадаю вам усім шчодрых ласк ад Уваскрасення Збаўцы і ўзаемнай пашаны паміж намі - жыхарамі Іўеўшчыны назаўжды.
Са святам!
Ксёндз дзекан Ян Гавецкі.