Язык:

Бы сонечныя прамянi ў руках Майстра…

Культура и творчество

 

На Беларусі пляценнем з саломы займаліся спрадвеку. За плячыма гэтага рамяства не адна тысяча гадоў. А гісторыю  сваю яно вядзе ад старажытных абрадаў і звычаяў, якія звязаны з культам хлеба і саломы. Нашы прашчуры верылі ў незвычайную, амаль магічную сілу саломы і збожжа, якія неслі ў сабе гаючую  сілу прыроды  і шчодра аддавалі яе не толькі сцяблінкам і калоссю новага ураджаю, але і ўсім, хто так ці інакш сутыкаўся з імі.

 

А яшчэ гэта была  неабходнасць мець і капялюш, каб выйсці пад пякучыя прамяні сонца ў поле, і ляльку для маленькага дзіцяці, і кошычак, і кветку пад абразамі…

Час ішоў, адыходзілі  ў небыццё шматлікія промыслы. І гэты, чароўна-залаты, таксама знік. Ды, дзякаваць Богу, у канцы 80-х – пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя пачалося адраджэнне.

У нашым раёне таксама ў тыя часіны паехалі на курсы культработнікі, каб прывезці з іх першыя “азы” той мудрагелістай і простай навукі – саломапляцення. Яна простая толькі для таго, хто не займаўся ёю. А колькі працы, колькі клопату, колькі падчас нерваў  каштуе той ці іншы плецены сцяжок!

Аб гэтым можа падрабязна расказаць Таццяна Віктараўна Рынгель, загадчык аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Дайліды , адна з першых у раёне, хто асвоіў гэтую жоўта-сонечную прыгажосць. Гэта было дваццаць гадоў таму.

Чалавек творчы – ён творчы ва ўсім. Жыццё даказвае гэтую выснову. Яна па адукацыі —харавік-дырыжор, а выходзіць на сцэну, і голас яе чаруе слухачоў, і ніхто не  пяе так задушэўна, так мілагучна! Яна, харавік-дырыжор, умее так абсталяваць пакоі клубнай установы, так аздобіць усё сваім густам, што тая ўтульнасць грэе душу. Так яно і павінна быць.  Для творчасці неабходна захапленне. Менавіта яно стварае, упрыгожвае, замілоўвае…

Вось і “саломка” яе за дваццаць гадоў работы набыла свой асаблівы каларыт, за якім праглядваецца яе почырк — почырк Майстра.

За гэтыя гады Таццяна Рынгель разам са сваімі вырабамі не аднойчы  была ўдзельніцай самых розных фестываляў, святаў творчасці: VI Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Вясновы букет”, раённых, абласных і рэспубліканскіх  аглядаў-выстаў прыкладнога мастацтва, фестывалю нацыянальных культур,  рэспубліканскіх “Дажынак”, абласной выставы – конкурсу выяўленчага і прыкладнога мастацтва “Маладыя таленты Панямоння” і г. д.

У красавіку 2014 года Майстар правяла майстар-клас у Іўеўскім музеі нацыянальных культур.

Безумоўна, за гэтыя дзесяцігоддзі  ў Таццяны Віктараўны  стварылася сапраўдная калекцыя саламяных вырабаў: лялькі, кветкі, павукі, капялюшы, куфэркі, сумкі, анёлы, кампазіцыі з кветак, сталовы посуд (шкло, аздобленае саломкай),  конікі, пано, вазы, дробныя сувеніры (пацеркі, калядныя званочкі,  навагоднія ўпрыгожванні і г.д.).

Было крыўдна, што такая чароўная прыгажосць выстаўляецца толькі на кірмашах-выставах і спецыяльных выставах. Асноўную ж частку часу — ляжыць у сховішчы.

І вось нядаўна ў Дайлідах адбылася сапраўдная радасная падзея – адкрыўся музейны пакой “Саламяная казка”, дзе і размясцілася гэтая прыгажосць. На зялёным сукне золатам адлівае саламяная прадукцыя, саламяная казка.

Музейны пакой ужо не аднойчы наведалі школьнікі, госці ўстановы культуры, выхаванцы мясцовага дзіцячага садка.

Тут не  толькі адпачывае душа. Тут  ідзе сапраўднае выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, самабытнасці, патрыятызму. Тут з’яўляецца жаданне больш глыбока ведаць сваю гісторыю і гісторыю культуры Беларусі. Таму і прыходзяць маленькія жыхары Дайлід у гурток па саломапляценні, які носіць такую ж назву – “Саламяная казка”.

В. ГУЛІДОВА.

Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.