Язык:

Не ў Рым дарогі ўсіх людзей вядуць, вядуць яны іх... у Іўе

Культура и творчество

…Нават у сваім прыватным жыцці людзі раз-пораз пашкадуюць аб нечым страчаным, неапраўдана забытым. Здаецца, нейкая дробязь, а менавіта праз яе губляецца сувязь з нечым манументальным, надзвычай важным. Як хацелася б уваскрэсіць тыя моманты, тыя рэчы, тыя сустрэчы… Ды час прайшоў, згубіліся яны ў лабірынце памяці. Так і з гісторыяй, калі не захоўваць яе, не даражыць кожным імгненнем, кожным расказам, кожным куфрам, знойдзеным праз стагоддзе  ў старой нежылой хаціне — усё проста згіне ў небыцці. Як многа могуць расказаць такія знаходкі! Здаецца, проста асабісты ліст, але ў ім – эпоха, гады вайны і ліхалецця, у ім чалавечыя пачуцці і выказванні чалавека-грамадзяніна, у ім – наша мінулае…А без мінулага, як вядома, няма будучыні.

Апошнія гады ў  Іўі — як азарэнне ў краязнаўчай рабоце, як адкрыццё высноў для нас і нашых нашчадкаў – пачаў дзейнічаць музей нацыянальных культур. Прынамсі, адзіны ў Беларусі музей такой накіраванасці.  І нічога дзіўнага, што адкрыўся ён менавіта ў Іўі.  Хутчэй, гэта заканамерна. Безумоўна, такіх мястэчак, дзе жылі яшчэ пры Польшчы і яўрэі, і татары, і палякі, і беларусы, і літоўцы, на Беларусі шмат, асабліва ў яе заходняй частцы. Аднак, Іўе, як лічаць навукоўцы і краязнаўцы, вызначаецца найбольшай верацярпімасцю, талерантнасцю, уменнем яе людзей жыць самім і дазваляць гэта рабіць іншым… Таму і дзейнічала і ў савецкія часіны адзіная ў Беларусі мячэць у Іўі.  Таму і савецкая ўлада горада, і выканаўчая ўлада сённяшняга дня галоўным прыарытэтам сваёй ідэалагічнай работы зрабіла нацыянальную згоду іўяўчан, іх сяброўства, ушанаванне сваіх этнічных каранёў і  патрыятычную свядомасць грамадзяніна Беларусі пад адзіным небам маці-Радзімы.
 
Музей жа амаль чатыры гады назад стаў менавіта тым месцам, дзе наканавана жыць памяці, куды за гэтыя гады сцякаюцца раўчукамі інфармацыя, экспанаты, факты, рэчы, каб стаць магутнай ракой нацыянальна-культурнай спадчыны і агульным домам для іўяўчан – і тых, хто жыве ў нашым горадзе, і тых, хто прыязджае з далёкіх даляў, каб прайсці па вуліцах і вулачках, дакрануцца рукамі і душой да сцяны роднага дома, схіліцца ля месца вечнага пакою і зноў сказаць: “Добры дзень, родны горад”...

Вялікую дапамогу ў афармленні экспазіцыі яўрэйскай тэматыкі аказала суполка іўеўскіх яўрэеў у Ізраілі і асабіста Тамара Кошчар. І зусім не ў Рым, як казалі ў старажытнасці мудрыя, вядуць усе яе дарогі, калі яна ўзначальвае чарговую групу нашчадкаў тых, хто закатаваны ў Іўі, Шчучыне, Лідзе, Міры, Ваўкавыску і іншых гарадах і мястэчках Беларусі.  Дарогі Тамары Кошчар, кіраўніка міжнароднага праекта “Карані”, вядуць у Іўе. У тое месца, дзе пахавана так шмат галінак яе генеалагічнага дрэва, якое па жывому секлі аўтаматнымі чэргамі фашысты ў стоневіцкім лесе…

... Яны, пазбаўленыя каранёў, і не маючыя куды прыехаць, і сапраўды, ехалі на гэтыя самотныя могілкі ў лесе. А зараз…Зараз сапраўдным домам, куды заўжды можна вярнуцца і прывезці с сабой сяброў ці супляменнікаў, з’яўляецца Іўеўскі музей нацыянальных культур. Тут і сустракаюць як дома, як на Беларусі —  хлебам-соллю, вышытым рушніком…

Так было і днямі, калі Тамара Кошчар-Барадач прывезла групу грамадзян Ізраіля, нашчадкаў тых, чые прашчуры да той страшнай вайны жылі на тэрыторыі сучаснай Гродзеншчыны.

… На пляцоўцы ля музея сустрэла іх тое, старадаўняе мястэчка. Стаялі дзяўчаты ў яўрэйскіх нацыянальных касцюмах, у татарскіх, стаялі беларускія кабеты з сярпамі ў руках, стаяла на прыступках Гаспадыня горада, жанчына, чыя выява ўпрыгожвае герб і сцяг горада – княгіня Ева, жонка князя Гедыміна… І тыя, што звязваюць мінулае з сучасным – артысты нашага ансамбля “Чабарок”…

Госці пачалі крычаць: “Брава”. “Брава” мы не перастаем гаварыць усе гэтыя гады і работнікам культуры, і супрацоўнікам музея за так чароўна абстаўленыя сустрэчы з гасцямі горада.

Хлеб-соль паднесла разам з дзяўчатамі ў нацыянальным адзенні дырэктар музея Ірына Анатольеўна Халява, а затым запрасіла ізраільцян у музейны пакой, дзе абсталявана    яўрэйская выставачная экспазіцыя.

Там – памяць. Там – кнігі (святыя і звычайныя), там посуд, рэчы, там тое, чаго раптам не стала ў нашым горадзе-мястэчку ў маі 1942 года…

Старэйшы навуковы супрацоўнік музея Кацярына Мазалевіч успомніла словы  мудрага яўрэя. Самага, бадай што, мудрага, які даўным-даўно сказаў: “Усё пройдзе”,  і словы гэтыя выгравіраваў на сваім пярсцёнку. Іўдзейскі цар Саламон, напэўна, гэтыя словы не адносіў да таго, што “ўсё пройдзе”  ў маленькіх яўрэйскіх абшчынах назаўжды… Для немаўлятак-дзетак, для старых, маладых…

Кацярына пазнаёміла гасцей крышачку з тэмай, а потым  распачала сваю асаблівую “экскурсію” Тамара Барадач. І людзі выціралі слёзы, і сум у яўрэйскіх вачах, якіх лічаць насіцелямі найвялікшай жалобы, стаў яшчэ большым… 

Госці прыехалі з падарункамі – вялікая карціна – фотаздымак “залатога” Іерусаліма.

Тамара прывезла для музея  пяць кніг Торы (год выдання 1910), сярэбраную ўказку для чытання Торы,  рэчы з сямейнага побыту яўрэйскіх сем'яў і г.д. Экспазіцыя папоўнілася вялікай колькасцю цікавых экспанатаў.

Гасцей частавалі нацыянальнымі стравамі, якія прыгатавалі самі супрацоўнікі музея: дранікамі, зялёнай цыбуляй, паляндвіцай, беларускім салам, бульбай у лупінах. Наўрад ці сустракалі яны больш смачны і прыгожы, эксклюзіўны “шведскі стол”. Атрымалася вельмі цёплая, незвычайная старонка сустрэчы.

… Людзі, якіх Тамара вядзе шляхамі памяці, - кожны са сваёй гісторыяй, са сваім болем, з жаданнем пабачыць мясціны. дзе жылі бацькі і дзяды.

Прыехала сталая жанчына, маці якой юнай  дзяўчынай паехала ў Палесціну ў 1936 годзе.  У 1940 годзе яна напісала сваёй маці, што выйшла замуж, нарадзіла двайнятак.  А маці напісала ў адказ: “Як жа ты там будзеш адна  іх гадаваць у той пустыне, сярод чужых людзей? А я б ім калыханкі спявала…” Праз год той, што хацела спяваць калыханкі маленькім унучкам, не стала, як і ўсёй сям’і ў адным з мястэчкаў на Гродзеншчыне…

 

… Усё праходзіць. На жаль, часам не ў добрым сэнсе. Аднак, жыве памяць, едуць на агульныя магілы родных людзі, прыходзяць дзеці, моладзь, грамадскасць. Прыходзяць, каб напоўніць свае душы і сэрцы разуменнем таго, што такое не павінна паўтарыцца. А музей нацыянальных культур захоўвае гэтую памяць, звязвае недастаючыя звенні ў адзін ланцужок, імя якому Жыццё, імя якому Памяць, імя якому – Згода і Талерантнасць…

В. ГУЛІДАВА.

Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.