Язык:

Каб любіць Беларусь нашу мілую…

Культура и творчество

Лета - пара асаблівая ў рабоце ўстаноў культуры. Як ніколі, творчая пара. Шмат вялікіх урачыстасцей адзначаецца менавіта ў гэтыя месяцы.

Шырока і творча падрыхтавалі і адсвяткавалі Дзень горада, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Разам з жыхарамі аграгарадкоў Суботнікі і Лаздуны,  а таксама вёскі Бакшты "шукалі" культработнікі папараць-кветку на Купалле…

А яшчэ традыцыйна пачаўся цыкл мерапрыемстваў, якія асабліва да спадобы вяскоўцам і жыхарам  горада - рэгіянальныя святы і святы вёсак. Гэта тое, без чаго ўжо некалькі гадоў проста немагчыма ўявіць лета ва ўстановах культуры Іўеўшчыны.

Такія святы любяць вяскоўцы яшчэ і за тое, што перш чым стварыць іх сцэнарыі, культработнікі адпраўляюцца ў творчую экспедыцыю па вёсках і кожнай хаце асобна. Шмат часу аддаюць яны гутаркам з людзьмі, каб дазнацца пра іх жыццё, іх поспехі ў былой ці цяперашняй працоўнай біяграфіі, пра іх сем'і, пра дзяцей і ўнукаў. А потым расказаць усім гасцям свята, якія цудоўныя людзі жылі і жывуць, напрыклад, у Дайлідах, дзе прайшло рэгіянальнае свята "Краса майго краю", якое ўшанавала жыхароў вёсак Іўеўскага сельсавета.

Аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Ліпнішкі правёў свята вёскі Князікоўцы "Зямля, дзе пачаўся мой лёс".

Як правіла, такія мерапрыемствы культработнікаў падтрымліваюць  мясцовыя сельвыканкамы, сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы. А яшчэ канцэртныя праграмы ім дапамагаюць правесці калегі з іншых аграгарадкоў. Атрымліваюцца надзвычай добрыя мерапрыемствы.

Як, напрыклад, нядаўна ў гарадскім пасёлку Юрацішкі, дзе праходзіла рэгіянальнае свята "Родныя вытокі".

- Добры дзень, госці жаданыя! Людзі добрыя, працавітыя! - такімі цудоўнымі словамі віталі сваіх гасцей культработнікі  аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы гарадскога пасёлка Юрацішкі. І яны мелі рацыю, вымаўляючы такія словы. Таму што і сапраўды Юрацішкі заўжды адрозніваліся асаблівымі людзьмі, сваім асобным светам. Яшчэ з тых часоў, калі Юрацішкі з'яўляліся цэнтрам раёна, засталіся тут жыць ветэраны вайны, легендарныя імёны якіх доўгі час былі своеасаблівымі светачамі грамадскага жыцця раёна, інтэлігенты, адказныя працаўнікі, культработнікі - падзвіжнікі, людзі актыўнай жыццёвай і грамадскай пазіцыі.

Іх жыццё - гэта і сапраўды той бохан хлеба, пра які так хораша і шчыра сказаў паэт:

Вось і свята пачалося з смачнага вялікага каравая, якім дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах частавалі ўсіх прысутных.

Такія хвіліны і сапраўды з'яўляюцца святам. Хіба ж не свята - хадзіць нагамі па сваёй зямлі, бачыць, як над лесам да самога небасхілу раскінула свае колеры вясёлка, слухаць, як спявае салоўка на світанні і ўсім разам дзяліць святочны каравай?!

Канешне, адна старонка свята была прысвечана 70-годдзю Вялікай Перамогі над фашызмам, якое сёлета адзначаюць усе людзі добрай волі. А Беларусь, страціўшы на той вайне кожнага трэцяга свайго жыхара, ніколі не забудзе таго ліхалецця і тых, хто не шкадаваў жыцця, каб хутчэй выгнаць акупанта са сваёй зямлі.

Нізка кланялася свята ветэранам, якія яшчэ жывуць у пасёлку - Кацярыне Якаўлеўне Турчыной і Лідзіі Лявонцьеўне Буркун.

…Між іншым, гэтыя жанчыны былі названы і сярод старажылаў Юрацішак, да якіх адносяцца таксама Аляксей Іванавіч Стукін (яму 98 гадоў) і Зінаіда Іосіфаўна Закусава (91 год). Свята жадала ім здароўя, міру, спакою.

Толькі той, хто багаты душою, дае свету не жыхара, а Чалавека. Чалавек народзіцца, і сярод мільярдаў галасоў на планеце нашай загучыць яшчэ адзін голас. Юрацішкі павіталі   тых чалавечкаў, што з'явіліся ў пасёлку ў чэрвені бягучага года. Гэта Матвей Кулеш  і Анастасія Калтон. Яны яшчэ не вымавілі, між іншым, ніводнага слоўца, а пасёлак ужо чуе і вітае сваіх новых людзей.

Напомніла свята і аб тым, што 15 выпускнікоў Юрацішкаўскай сярэдняй школы сёлета адправіліся ў дарослае жыццё. Але і 21 юны жыхар адправіцца ў першы клас. Жыццё працягваецца.

На такія святы ў Юра-цішках збіраецца шмат гасцей і гледачоў. Таму што кожнаму знойдзецца тут добрае слова, меладычная песня. Кожны з задавальненнем зноў паслухае гонар раённай культуры - народны ансамбль "Юрацішкаўскі кірмаш", лепшыя галасы не толькі роднага пасёлка, але і ўсяго раёна: Дзімітрыя Кукеля, Алены Гурынай, Таццяны і Валерыі Карташэвіч, Дзіяны Дударэвіч, Валерыі Папко і Аляксандры Аўгусціновіч, Яўгена Дабраловіча, Ангеліны Санько…

Асаблівы каларыт святу надалі і артысты ўстаноў культуры аграгарадкоў Ліпнішкі і Геранёны.

І танцы  кружылі над плошчай ля ўстановы культуры. І гуляла свята, напаўняючы людскія душы і сэрцы добрым настроем, пазітывам і асаблівай цеплынёй да роднага краю.

В. ГУЛІДАВА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.