Звыш дваццаці год з надыходам восені ўся Еўропа святкуе Еўрапейскія дні спадчыны. На працягу верасня краіны згаданага кантынента праводзяць мноства мерапрыемстваў для знаёмства сваіх жыхароў з аб’ектамі культурнай спадчыны.
З мэтай папулярызацыі спадчыны і патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі запрашае ўсіх жадаючых ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў прыняць удзел у краязнаўчым фотапраекце “Праз далеч стагоддзяў”.
У праграме фотапраекта:
- 26 жніўня ў ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” адбудзецца майстар-клас фатографа: фотаздымкі аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны горада Іўе – мячэць і касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла. Пачатак у 17.30 гадзін.
- 27 жніўня ў 14.00 – выезд з экскурсіяй і фатаграфаванне аб’ектаў: касцёла Святога Казіміра ў аграгарадку Ліпнішкі, касцёла Святога Мікалая ў аграгарадку Геранёны, касцёла Святога Уладзіслава ў аграгарадку Суботнікі, палац сядзібы Умястоўскіх у аграгарадку Жамыслаўль.
- З 28 па 31 жніўня – апрацоўка фотаздымкаў для конкурса: неабходна падрыхтаваць па адным фотаздымку кожнага аб’екта і даслаць на электронны адрас Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript..
Выстава-конкурс на лепшы фотаздымак “Праз далеч стагоддзяў” адбудзецца з 1 па 7 верасня ва УК “Іўеўскі музей нацыянальных культур” (працуе з 10.00 да 19.00 гадзін, перапынак з 14.00 па 15.00).
Вызначэнне пераможцы фотапраекта адбудзецца шляхам галасавання наведвальнікаў выставы конкурса з улікам якасці работы, наяўнасці сюжэту, тэматыкі і мастацкай апрацоўкі.
Правядзём апошнія дні лета цікава і змястоўна!
Аргкамітэт