Язык:

Іўеўскі карэспандэнт Васіля Быкава

Культура и творчество

{jcomments on}Час ад часу я заходжу ў краязнаўчы аддзел Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Карскага. Тут сабрана багатая калекцыя мясцовай друкаванай спадчыны за апошнія гады. Пажаўцелыя старонкі можна гартаць, рабіць пэўныя выпіскі ці нават копіі. З вакон чытальнай залы далёка відаць Нёман - і ўвогуле тут добра працуецца. Аднойчы я ўзяў падшыўку "Гродзенскай праўды" за 1961 год і ў адным з нумароў убачыў артыкул Васіля Быкава.

У той час будучы класік беларускай літаратуры жыў у Гродне, працаваў літкансультантам у абласной газеце, рабіў агляды літаратурнай пошты, рыхтаваў адпаведныя творчыя старонкі. Вось і ў газетным нумары, на які я выпадкова натрапіў, Васіль Быкаў адказваў аўтарам з розных куткоў вобласці, якія даслалі ў "Гродзенскую праўду" свае празаічныя творы. Быў сярод тых, хто спрабаваў пяро, і наш зямляк. В. Быкаў, у прыватнасці, адзначаў:

"Яркі і важны канфлікт паказаны ў апавяданні В.Ш. з Іўя "Канец Лукерчынаму рамяству". Аўтар добра валодае метадам паказу, ён не расказвае, а жыва абмалёўвае падзеі, робіць канкрэтным дыялог. Аднак усё ж і тут вельмі відавочная недастатковая матываванасць учынкаў герояў. Часам незразумела, чаму сюжэт паварочваецца менавіта ў гэты бок, ёсць пэўная схематычнасць у паказе некаторых характараў".

Відавочна, што дасланы ў рэдакцыю "Гродзенскай праўды" твор быў недасканалы, патрабаваў адпаведнай дапрацоўкі. В.Быкаў не мог гэта не адзначыць. Але ж ён сам зусім нядаўна хадзіў у пачынаючых аўтарах, і старэйшыя таварышы дапамагалі яму рабіць першыя крокі ў літаратуры. Васіль Уладзіміравіч, безумоўна, добра пра гэта памятаў, таму і празаіку з Іўя дае слушныя парады вельмі далікатна. Удасканаліць пісьменніцкае майстэрства ён прапануе нашаму земляку наступным чынам:

"Першыя няўдачы не павінны падарваць веру ў свае сілы. Сур'ёзныя, удумлівыя пошукі тэмы, канфлікту, актыўны ўдзел у жыцці, настойлівая, карпатлівая праца над мовай, дэтальнае асэнсаванне ўсіх элементаў апавядання абавязкова павінны прывесці да поспеху".

Цікава, што якраз у гэты перыяд Васіль Быкаў, нягледзячы на тое, што яго зорка ўжо добра заззяла на літаратурным небасхіле, сам настойліва вучыцца пісьменніцкім справам, настойліва імкнецца да новых вышыняў. Пазней ужо, у мемуарнай кнізе "Доўгая дарога дадому", беларускі класік так пісаў пра гэта:

"На жаль, лепей усё не пісалася. Ці вопыт аказаўся недастатковы, ці - што болей верагодна - спрацавала выснова: у літаратуры кожны твор пачынаецца як бы ў першы раз. У першы раз наогул… У мяне, як здавалася, ведання жыцця хапала, меў вопыт, нагледзеўся на мноства людзей і людскіх тыпаў. Культуры, ведама, не хапала. Але, як пасля зразумеў, культура - рэч бязмерная. Колькі яе ў каго ні ёсць, наўрад ці можна сказаць, што хапае. Культура - мора, бязмежны акіян, назапашаны чалавецтвам праз тысячагоддзі".

У пазнейшых літаратурных аглядах, змешчаных у 1961 годзе ў "Гродзенскай праўдзе", Васіль Быкаў яшчэ раз закрануў творчасць літаратара з Іўя. Зноў падкрэсліў неабходнасць больш дасканалай працы над словам. Гаворачы пра новае апавяданне іўеўскага аўтара, Быкаў адзначыў бясспрэчную творчую ўдачу пачаткоўца і дадаў, што, каб не займаць вельмі многа газетнай плошчы, ён напіша нашаму земляку больш падрабязна ў прыватным лісце. Мяркую, што ў тым лісце Васіль Уладзіміравіч зрабіў падрабязны аналіз дасланага твора.

Гаворачы сёння пра нашага класіка, нельга не адзначыць вось якую асаблівасць яго характару. Атрымаўшы ў спадчыну матчына слова, ён імкнуўся, каб гэтым скарбам карысталася як мага больш беларусаў. Нават з пачынаючымі пісьменнікамі, у якіх не вельмі ладзіліся літаратурныя справы, Васіль Быкаў самааддана працаваў, не шкадуючы часу.

                       

Ю. КАМЯГІН.

 

 

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.