6 жніўня 2022 г. у г. Смаргонь адбыўся абласны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”.
У фестывалі прынялі ўдзел майстры рамёстваў Іўеўшчыны з калекцыямі вырабаў з саломкі (Рынгель Т.В., Смірнова І.Р., Старасціна З.Э., Чурэйна В.П.), вышыўкі (Пуйдак Г.І.), выцінанкі (Грынюк В.В.), тканых паясоў і беларускай лялькі (Дунай Н.І.), калекцыяй посцілак і ручнікоў з этназбору адзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.
На галоўнай сцэне фестывалю выступіў са святочнай праграмай ансамбль народнай музыкі “Вечарынка” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Геранёны (кіраўнік Дайлідка В.І.).
У намінацыі “Лепшая калекцыя работ традыцыйных рамёстваў” аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” ўзнагароджаны Дыпломам 1 ступені.