12 верасня 2015 года ў г.п. Воранава адбудзецца адкрыты абласны фестываль гульні “Карнавал весялосці”
Свята распачнецца ў 11.45 з карнавальнага шэсця раставых лялек, карнавальных масак і ўдзельнікаў конкурсу гульнёвых праграм.
Жыхароў і гасцей фестывалю будзе чакаць галоўная сцэна, якая размесціцца на гарадскім стадыёне гарадскога пасёлка Воранава. Тут адбудзецца ўрачыстае адкрыццё свята. Канкурсанты прадэманструюць усё сваё майстэрства і вынаходлівасць, творчыя здольнасці і пачуццё гумару, падораць добры настрой прысутным.
Цікава будзе і на летняй эстрадзе, і ў гарадскім парку, дзе ўдзельнікі свята змогуць сустрэцца з казачнымі персанажамі, апынуцца на дзіцячай гульнёвай пляцоўцы, паглядзець спектакль “Падарожжа Машы і Мядзведзя ў краіну мыльных пузыроў” беларускага гульнёвага тэатра раставых лялек “Лялькі для ўсіх”, атрымаць асалоду ад канцэртнай праграмы калектываў эстраднай творчасці Гродзенскай вобласці. Даспадобы прыйдуцца конкурс-выстава кветкавых пано “Карнавал весялосці – свята прыгажосці” і конкурс падвор’яў, якія будуць выкананы па матывах сусветна вядомых мультфільмаў з тэатралізацыяй у выглядзе мюзікла.
Чакаем у госці! Не пашкадуеце!
За пытаннямі можна звярнуцца па тэлефонах: 8 (01594) 2-24-05, 2-14-64, 2-14-47.