Язык:

ТРЫНАЦЦАЦЬ КРОКАЎ ДА ЧЫТАЧА

Культура и творчество

24 верасня Гродзенскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі была здзейснена досыць нетыповая акцыя - калектыўная прэзентацыя ўсіх новых кніг, што пабачылі свет у бягучым годзе. Літаратурнае свята было прымеркавана да 887-годдзя ўтварэння горада Гродна і прайшло ў абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Карскага.

Як адзначыла старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Антонаўна Кебіч, мэтай такой калектыўнай прэзентацыі з'яўляецца магчымасць пісьменнікаў бліжэй пазнаёміцца з творчасцю сваіх калег. Справа ў тым, што ў апошні час да нашай пісьменніцкай супольнасці актыўна далучаецца шмат новых перспектыўных аўтараў і адоранай моладзі. Наша пісьменніцкая арганізацыя заўсёды рада новым сябрам і адчынена для новых зносін. Нам заўсёды цікава пачуць галасы сваіх калег. І таму, як у вялікай сям'і, карысна, часам, сабрацца вакол аднаго стала. Вельмі значнай падзеяй у літаратурным жыцці Прынёманскага краю з'яўляецца абласны конкурс рукапісаў імя Цёткі (А.Пашкевіч). Пры падтрымцы і фінансавай дапамозе абласных уладаў гэты конкурс стаў не толькі сродкам садзейнічання нараджэнню новых кніг, папаўненню культурнай спадчыны Гродзеншчыны, ён акцэнтуе ўвагу грамадскасці на найважнейшай ролі рэгіянальнага фактару ў развіцці нацыянальнай культуры. Нядзіўна, што кіраўнік абласной пісьменніцкай арганізацыі ў першую чаргу надала ўвагу абласному літаратурнаму конкурсу і яго пераможцам. Добрай навіною для гродзенцаў стала выданне зборніка, у якім упершыню змешчаны творы фіналістаў конкурсу, аўтараў, якія недабралі да перамогі мінімальнай колькасці галасоў экспертнай камісіі. Зборнік атрымаў назву "У прыгаршчах Айчыны" (радок з верша паэтэсы з Зэльвеншчыны Ірыны Данік) і мае адну характэрную асаблівасць: адкрывае яго факсімільнае выданне пачынальніцы беларускай дзіцячай літаратуры Алаізы Пашкевіч (Цёткі) "Першае чытанне для дзетак беларусаў". У зборнік "У прыгаршчах Айчыны" ўвайшлі: вершы такіх паэтаў, як Ірына Данік, Раман Жытко, Людміла Рахматуліна, проза Антона Піліпчыка і Таццяны Пяшко; творы для дзяцей Таццяны Сучковай, Наталлі Цвірко і Марата Гарданова. Пасля таго, як удзельнікі зборніка атрымалі свае аўтарскія паасобнікі, старшыня СПБ-Гродна прадставіла слова пераможцам Другога абласнога конкурсу рукапісаў ім. Цёткі. Імі сталі: Дзмітрый Радзівончык ў намінацыі "паэзія"; Уладзімір Саласюк ў намінацыі "проза" і Іван Пяшко ў намінацыі "дзіцячая літаратура". Узнагародай пераможцам конкурсу рукапісаў з'яўляецца грашовая прэмія Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, якую прызёры выкарыстоўваюць на выданне сваіх кніг. Таму ўсе трое пераможцаў конкурсу зрабілі справаздачу перад калегамі і расказалі прысутным пра свае новыя прызавыя кнігі.

    

Дзмітрый Радзівончык адносіць сябе да беларускіх рускамоўных паэтаў. На вечарыне ў галоўнай бібліятэцы вобласці ён прачытаў вершы, расказаў прысутным пра сваю творчасць і новую кнігу "Река безбрежная"; пра тое, чаму зборнік атрымаў такую назву. "Река безбрежная" - гэта не што іншае, як думка, інтэлект. Яго патэнцыял сапраўды бязмежны. Галоўнае, каб накіраваны ён быў у мірнае, стваральнае рэчышча. І вось са словам "рэчышча" ўзнікае матыў ракі,"- растлумачыў аўтар. Дарэчы, першая прэзентацыя гэтай кнігі, як і ўсіх трох выданняў-пераможцаў абласнога літаратурнага конкурсу, адбылася падчас Дня беларускага пісьменства ў Шчучыне (на здымку). Аўтар прыгодніцкага рамана "Тайна Бобруйской крепости", пераможца абласнога конкурсу рукапісаў у намінацыі "проза", прафесiйны журналіст, педагог Уладзімір Саласюк, карыстаючыся выпадкам, падзяліўся сваімі ўражаннямі ад Дня беларускага пісьменства, у якім яму давялося паўдзельнічаць не так даўно з прэзентацыяй рамана-пераможцы. Таксама ў выступе празаіка знайшлося месца і крытычным выказванням, якія пераважна былі адрасаваныя сучаснай чытацкай аўдыторыі.   Яшчэ адзін празаік-пераможца, вядомы пісьменнік са Шчучына, даўнi член СПБ Іван Пяшко пазнаёміў калег па пяру cа сваёй прызавой кнігай, зборнікам апавяданняў для дзяцей "Сінія васількі" і прапанаваў прысутным паслухаць адзін невялічкі твор. Творчасць паэтэсы Людмілы Рахматулінай, на вялікі жаль, у нашай вобласці практычна невядомая. Але ж гэта вельмі глыбокая вытанчаная жаночая лірыка на рускай мове. Людміла Мікалаеўна Рахматуліна ўсё сваё жыццё прысвяціла вывучэнню і выкладанню сусветнай мастацкай культуры. Яна - высока адукаваны спецыяліст у сферы культуралогіі, мастацтвазнаўца, філолаг-літаратуразнаўца з вялiкiм стажам. I, як высветлiлася - моцны, таленавiты лiтаратар. Мы вельмі спадзяёмся, што з выхадам зборніка фіналістаў у творчым лёсе выдатнай паэтэсы з Гродна адбудуцца перамены да лепшага. Вершы Людмiлы Рахматулінай зоймуць сваё годнае месца ў яркім букеце гродзенскай жаночай лірыкі.

 Яшчэ адным адкрыццём абласнога конкурсу рукапісаў стаў наш госць, пісьменнік з Бярозаўкі Антон Піліпчык. У мінулым журналіст, рэдакцыйны супрацоўнік некалькіх перыядычных выданняў, Антон Сямёнавіч прысвяціў сябе пісьменніцкаму рамяству і даслаў на конкурс не толькі прозу і вершы, але нават кінасцэнар. Зборнік "У прыгаршчах Айчыны" ўпрыгожыла падборка яго цікавых, дасціпных апавяданняў. А прамова выступоўцы атрымалася па-прафесійнаму лаканічнай і змястоўнай.

Следам за пісьменнікамi, якія пішуць для дарослых, слова атрымалі член СПБ, вядомая ў рэспубліцы дзiцячая паэтэса Таццяна Сучкова і гродзенскі паэт Марат Гарданаў, імя якога варта запомніць прыхільнікам лірыкі. Таму што Марат Саніяфавіч піша і вершы для дарослых. У кнігу "У прыгаршчах Айчыны" увайшла падборка яго загадак. На прэзентацыі паэт прачытаў вершы як для дзяцей, так і для дарослых. Вядомыя ў Гродне i рэспублiцы паэт Віктар Кудлачоў і празаік Ірына Фамянкова выступілі артыстычным сямейным дуэтам. Iх аповед пра новую сумесную кнігу "Советы Феи Вежливости", падручнік этыкету для самых маленькіх, складаўся з вершаў і каментарыяў. Дзякуючы пачуццю гумару, а таксама невычэрпнай жыццёвай і творчай энергіі мужа і жонкі-літаратараў, iх выступленне ўспрымалася дынамічнай эстраднай мініяцюрай.

Літаратурныя мерапрыемствы ў Гродзенскай абласной бібліятэцы не абыходзяцца без музычных нумароў. Гэта ўжо стала традыцыяй. І на гэты раз падарункам для ўсіх прысутных стала песня. Песню "Кот- вандроўнiк" на верш Віктара Кудлачова, напісала і выканала навучэнка Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Анастасія Уткіна.

Эстафету пераняла паэтэса з Гродна Людміла Шаўчэнка. Людмілу Уладзіміраўну можна павіншаваць з чарговай кнігай. Новы зборнік на гэты раз дзіцячай паэзіі пад назвай "Весёлая карусель" зусім нядаўна пабачыў свет у рэспубліканскім выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі".

Мікалай Пятровіч Іваноўскі прыехаў да нас з Ваўкавыскага раёна (в. Пачуйкi). Ён з'яўляецца аўтарам эксклюзіўнага выдання "Нашчадкi роду Іваноўскіх", кнігі-помніка свайму роду і брату, вядомаму мастаку Дзмітрыю Іваноўскаму, якi нядаўна пайшоў з жыцця. Аб гэтай унікальнай кнізе, што выдадзена зусім невялікім накладам (для яе выдання мужчына прадаў аўтамабіль), ужо распавядалася на нашым Інтэрнэт- сайце, у артыкуле Людмілы Кебіч "Нашчадкі роду Іваноўскіх. Браты". А нядаўна Мікалай Іваноўскі, сціплы чалавек, паэт у складзе дэлегацыі пісьменнікаў Гродзеншчыны ўпершыню прыняў удзел у Дне беларускага пісьменства, дзе таксама прэзентаваў сваю цудоўную кнігу і вершы з яе.     

Вельмі прыемна і важна, што не змяншаецца, а ўзрастае цікавасць да творчасці нашых пісьменнікаў з боку навукоўцаў, аўтарытэтных даследчыкаў літаратуры. Сваімі ўражаннямі ад пачутага падзяліўся Анатоль Брусевіч, паэт, перакладчык, літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры польскай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

 Асаблівую ўвагу Анатоль Брусевiч надаў кнізе паэткі-дэбютанткі Аліны Паўлоўскай і заклікаў аўдыторыю паставіцца да паэзіі маладых сур'ёзна, як яна таго заслугоўвае.

 Даўнім і добрым сябрам усіх літаратараў Гродзеншчыны з'яўляецца вядомы мастацтвазнаўца і краязнаўца, прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсiтэта імя Янкі Купалы Аляксей Мiхайлавiч Пяткевіч. На гэты раз ён таксама прыйшоў на літаратурнае свята, каб выказаць сваё нетрывіяльнае меркаванне, якое здзiвiла прысутных. Прафесар А.М.Пяткевiч нечакана выказаўся супраць ідэі літаратурных конкурсаў.  І вось надыходзіць у пэўным сэнсе кульмінацыйны момант абласнога літаратурнага свята. Слова бяруць дэбютанты, тыя, каму несці ідэю літаратурнай творчасці ў дзень заўтрашні. Якім ён будзе ў айчыннай літаратуры? Паспрабуем знайсці адказ, слухаючы паэзію адоранай моладзі. Зборнік паэзіі студэнткі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсiтэта імя Янкі Купалы Аліны Паўлоўскай называецца "За небакраем". Прадмову да яго напісаў выкладчык дзяўчыны, паэт Анатоль Брусевiч.

Вікторыя Смолка, аўтар дэбютнага зборніка паэзіі пад назвай "Зоркаму сэрцу", таксама з'яўляецца студэнткай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсiтэта імя Янкі Купалы. У гэтым годзе Вiкторыi пашчасцiла стаць прызёрам рэспублiканскага фестывалю "Мы рождены для вдохновенья", якi праходзiць у Брэсце. 

Творчасць маладой настаўніцы са Шчучынскага раёна (ст. Скрыбаўцы) Наталлі Цвірко ўжо даўно знаходзіцца ў зоне пільнай увагі Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ. Напрыклад, у канцы мінулага года маладая перспектыўная паэтэса была ўдастоена спецыяльнага прыза СПБ-Гродна на конкурсе "Гродна - культурная сталіца Беларусі 2014". Сёння дзяўчыну можна павіншаваць з нараджэннем дэбютнага зборніка вершаў "Крылы забытых мар". Яна таксама сярод фiналiстаў другога абласнога конкурсу рукапicаў iмя Цёткi (А.Пашкевiч).  Застаецца дадаць, што ўсе тры кнігі маладой паэзіі Гродзеншчыны выдадзены па спецыяльнай праграме СПБ, у серыi "Маладая паэзія Беларусі" выдавецтва "Харвест" (рэдактар Рагнед Малахоўскі). І ўсе тры дэбютныя кнігі таксама былі паказаны на Дне беларускага пісьменства ў Шчучыне, 6 верасня гэтага года.

Ліна Багданава - імя гэтай пісьменніцы з Гродна на слыху ў шматлікіх прыхільнікаў жаночай і дэтэктыўнай прозы па ўсёй краіне і за яе межамі. Новая, ужо дванаццатая па ліку (!) кніга, якая выйшла ў выдавецтве "Беларусь" - гэта захапляльны прыгодніцкі раман "Шесть звёзд в ста километрах от дома". Ідэйная аснова твора змяшчае надзвычай неабходны выхаваўча- патрыятычны пасыл.  Ліне Багданавай таксама выпаў гонар прадставіць свае кнігі на Дне беларускага пісьменства ў Шчучыне.

 Надышоў час нагадаць аб высокай узнагародзе Саюза пісьменнікаў Беларусі - памятным прызе і дыпломе, якіх наша абласное аддзяленне пісьменніцкай арганізацыі было ўдастоена за вялікую арганізацыйную працу і плённыя творчыя набыткі па асвятленні гераічнага подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай Вайны і ў сувязі з 70-годдзем Вялікай Перамогі. Гэта перш за ўсё заслуга тых нашых калег, якія прысвяцілі свае новыя творы юбілею Вялікай Перамогі і несмяротнай памяці аб подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 Новы зборнік грамадзянскай лірыкі вядомага гродзенскага паэта Пятра Семінскага "Над прахом Родины" працяты настальгічнымі матывамі. Гэта перш за ўсё туга па савецкай эпосе, якая адыйшла ў гісторыю, па радзіме адзінага вялікага народа, які неймаверна высокім коштам заваяваў мір для ўсіх нас. У дні святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі паэт прама на вуліцах і плошчах дарыў сваю кнігу ветэранам.

"Водсвет далёкіх дзён" - так называецца кніга ветэрана, ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэта Браніслава Ермашкевіча. У сваёй новай працы Браніслаў Іосіфавіч праявіў сябе ў новым творчым амплуа - не толькі як паэт-лірык, але і як публіцыст, гісторык, краязнаўца. Яго новая кніга - гэта падарунак гораду Гродна і маладому пакаленню гараджан. У кнізе змешчаны нарысы пра герояў ВАВ, вайскоўцаў, якія вызвалялі наш горад ад ворагаў, аповеды пра іншых ганаровых людзей, чые лёсы перапляліся з лёсам нашага горада ў той час. Асобным раздзелам пададзены вершы на ваенную тэму.

У фінале абласнога літаратурнага свята, прысвечанага выхаду новых кніг пісьменнікаў Гродзеншчыны слова было дадзена чалавеку, ад якога шмат у чым залежыць далейшы лёс кніжных навінак, залежыць, наколькі цярністы або шчасны будзе іх шлях да чытача. Дырэктар абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Карскага Лідзія Васільеўна Мальцава, сапраўдны сябра нашых літаратараў, выказала свае меркаванні з нагоды мерапрыемства, па традыцыі выступіла з шэрагам цікавых ініцыятыў, галоўная з якіх - гатоўнасць дапамагчы ў распаўсюджанні новых выданняў па рэгіёне.

ПРЭС-СЛУЖБА Гродзенскага аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 

 

 

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.