Паважаныя ветэраны і работнікі культуры!
Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым прафесійным святам - Днём работнікаў культуры!
Беларуская зямля здаўна славіцца сваімі багацейшымі гістарычнымі і культурнымі традыцыямі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, дзякуючы намаганням людзей творчых прафесій.
Знакавыя акцыі і фестывалі, шматлікія конкурсы і выставы, творчыя праекты і праграмы - гэта штодзённая рэальнасць стваральных клопатаў, будняў і святаў работнікаў культуры.
Неад'емнай часткай грамадскага жыцця Іўеўшчыны сталі цікавыя мерапрыемствы, у якіх прымаюць удзел аматарскія калектывы. Прафесійны ўзровень іх здзіўляе і захапляе самых строгіх гледачоў.
Дзякуючы вашай руплівай нястомнай працы ствараюцца новыя музейныя экспазіцыі, выставы, канцэртныя праграмы, тэатральныя пастаноўкі.
Упэўнены, што вашы натхненне, энергія, ініцыятыва і надалей будуць скіраваны на зберажэнне і развіццё гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю, далейшы росквіт усіх відаў мастацтва ў імя адраджэння духоўнасці, раскрыцця творчага патэнцыялу нашага таленавітага народа.
Жадаем усім вам, асабліва ветэранам галіны, моцнага здароўя, шчасця, прызнання і поспеху!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Паважаныя работнікі культуры Іўеўшчыны!
Ад ўсёй душы віншую вас з прафесійным святам. Выказваю сваю пашану і шчыра дзякую вам - самаадданым, творчым, таленавітым людзям - за тое, што натхнёна ствараеце і з любоўю захоўваеце найвялікшае нацыянальнае багацце - нацыянальную культуру роднай Беларусі.
Ваша высокародная праца адлюстроўвае і фарміруе лёс народа, аберагае нашу гісторыка-культурную спадчыну, стварае моцны падмурак для развіцця нашай дзяржавы і фарміруе годную, шчаслівую і духоўна багатую асобу.
Жадаю, каб сёння вы атрымалі ад ўдзячных карыстальнікаў культурных даброт шчырыя ўсмешкі, падзякі і кветкі за тое, што напаўняеце наша жыццё святочнымі фарбамі, духоўнасцю, дабром і прыгажосцю.
Моцнага вам здароўя, натхнення, творчых поспехаў, шчасця і дабрабыту!
З павагай, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі,
культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Н. Кучынская.
Дорогие работники культуры, уважаемые ветераны труда!
От всей души поздравляем вас с профессиональным праздником - Днем работников культуры!
Люди нашей профессии - яркие, творческие, увлеченные, инициативные. Это работа для тех, у кого есть талант и призвание, сильный характер и большая душа.
Именно вы, как никто другой, умеете увлечь за собой и взрослого, и ребенка в мир прекрасного. Вы проводите большую кропотливую работу по сохранению и воссозданию культурного наследия. Благодаря вашему повседневному труду в Домах культуры, библиотеках, детских школах искусств сохраняют и преумножают духовные богатства и традиции нашего народа. Ваша удивительная энергия, бесконечная преданность профессии, любовь к людям способны творить чудеса.
Желаем вам творческих успехов, вдохновения, осуществления самых смелых идей и проектов, прекрасных находок и плодотворной службы на благо нашей любимой Беларуси.
О. Борко, начальник отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи Ивьевского райисполкома.
И. Шукова, председатель райкома профсоюза работников культуры.