Язык:

Сонечных спраў майстар

Культура и творчество

Кажуць, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Гэтыя словы можна з упэўненасцю аднесці да Ірыны Смірновай, за плячыма якой 27 гадоў плённай працы на ніве культурнага жыцця раёна.

Яна прайшла амаль усе ступені і ступенькі культработніка. Была інструктарам па культурна-масавай рабоце,  метадыстам, загадчыцай аддзела па рабоце з дзецьмі, рэжысёрам масавых свят і абрадаў, намеснікам дырэктара Дома культуры. Нават цэлы год выконвала абавязкі дырэктара Дома культуры.  З усімі даручанымі абавязкамі, пасадамі Ірына Рэгінальдаўна заўсёды спраўлялася выдатна. Акрамя таго, доўгі час была нязменнай вядучай шматлікіх мерапрыемстваў, спявала ў народным хоры і вакальных групах. І думала, што вось яно - прызванне, пакуль аднойчы да яе ў рукі не трапіла сонечная саломка.

З тае пары, дзеліцца сваімі ўспамінамі жанчына, яна амаль што захварэла саломапляценнем. З'ездзіла на курсы дэкаратыўна-прыкладной творчасці.  Адтуль прывезла сплеценую кветку, якую ўсю дарогу ў аўтобусе трымала ў руках, каб не сапсаваць. Успамінае, што пяшком схадзіла ў Дайліды да майстра па саломапляценні Таццяны Рынгель, каб атрымаць некалькі ўрокаў. І ужо восем гадоў саломка ў руках Ірыны Рэгінальдаўны "гаворыць як жывая".  А як яна працуе! З неверагоднай хуткасцю саломіны, бы іскрыстыя промні, пераплятаюцца ў руках майстра дзіўнымі ўзорамі і арнаментамі. Аўтару гэтых радкоў удалося некалькі разоў назіраць майстар-класы па саломапляценні ад Ірыны Смірновай. І гэта заварожвае! Нездарама ў маі бягучага года майстар атрымала самую высокую ацэнку сваёй працы - яна стала членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Сярод шматлікіх узнагарод самыя важныя для Ірыны Рэгінальдаўны - Падзякі міністра культуры і райвыканкама, ганаровыя граматы абласнога ўпраўлення культуры і Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі аблвыканкама, а таксама пасведчанне аб занясенні ў 2012 годзе на раённую Дошку гонару.

Цяпер Ірына Рэгінальдаўна, з'яўляючыся загадчыцай аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, кіруе гуртком "Беларускі сувенір" і клубам майстроў "Скарбніца", дзе сваёй дзейнасцю стараецца перадаць маладому пакаленню тыя вялікія скарбы нацыяльнай культуры, якімі авалодала сама.

- Мова, звычаі, традыцыі, веды і тэхналогіі, якія перададзены нам продкамі скрозь вякі як каштоўныя знакі памяці,  - гаворыць субяседніца, - могуць знікнуць назаўсёды, калі мы не захаваем іх, каб перадаць сваім дзецям і ўнукам, ад пакалення да пакалення, з рук у рукі, з вуснаў у вусны, ад сэрца да сэрца, праз час і прастору…

Расказваючы праз людзей, з якімі Ірына Рэгінальдаўна працуе, яна не перастае здзіўляцца іх таленту і абавязкова просіць падзякаваць ім за тое, што яны яе надзейная апора і падтрымка. Гэта Зоя Старасціна, Ганна  Пуйдак, Вера Чурэйна, Таццяна Рынгель, Марыя Пякша, Марыя Скрыпская, Юлдаш Хасанаў, Леакадзія Канстанцінаўна Іваноўская. Практычна такім складам са сваімі творчымі работамі яны аб'ехалі ўсю Беларусь. І дзе б ні з'яўляліся іўеўскія народныя майстры, каля іх падворка заўсёды шумна і весела. Таму што гэтыя людзі - бясконца творчыя і цікавыя.

У жыцці Ірына Рэгінальдаўна вялікі аптыміст. Яна вельмі любіць само жыццё ва ўсіх яго праявах, любіць людзей, якія яе акружаюць. Упэўнена, што дасягнуць поспехаў магчыма толькі плённай працай, не шкадуючы для гэтага ніякіх сіл: ні маральных, ні фізічных. А яшчэ - трэба любіць сваю справу ўсім сэрцам, усёй душой. Тады яна табе адкажа ўзаемнасцю.

Нядаўна ў жыцці Ірыны Рэгінальдаўны адбылася вялікая падзея - яна стала бабуляй. Адчуць такое шчасце ёй дапамог сын Сяргей, якім шчаслівая маці таксама ганарыцца. Ён пасля заканчэння Акадэміі МВД нядаўна прыйшоў працаваць у Іўеўскі РАУС оперупаўнаважаным.

І. БУТУРЛЯ.

Фота з уласнага архіва І. Смірновай.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.