Язык:

Свята для стваральнікаў свята

Культура и творчество

Сваё прафесійнае свята ўжо сямнаццаты раз у другую нядзелю кастрычніка адзначаюць работнікі культуры - клубныя і музейныя работнікі, бібліятэкары і настаўнікі школ мастацтваў.  Гэта людзі, якія ахоўваюць жыватворную крыніцу творчасці, прыгажосці, гармоніі, дабрыні. Іх працу ў поўнай меры можна назваць падвіжніцкай, таму што будучым пакаленням яны перадаюць здабыткі, узятыя з народных глыбінь і лепшых узораў як нацыянальнай, так і сусветнай культуры.

Урачыстасць, якая прайшла з нагоды прафесійнага свята ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу, мела назву "Калі работа - свята!". Усім вядома, што ў культработнікаў такія абавязкі, што калі ўсе адпачываюць, ім прыходзіцца працаваць. Але гэты дзень стаў выключэннем і сапраўдным святам для яго стваральнікаў. Спачатку адбылася вялікая цырымонія віншавання і ўзнагароджвання.

Першым павіншаваў работнікаў культуры раёна з надыходзячым прафесійным святам старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Іванавіч Булак, які ў сваім прывітальным адрасе адзначыў, што іўяўчанам пашанцавала жыць і працаваць у рэгіёне, багатым сваімі культурнымі традыцыямі, народнай творчасцю, захопленымі ўдзельнікамі і арганізатарамі мастацкай самадзейнасці, мерапрыемствамі самага высокага ўзроўню. За гэтым усім, вядома, стаяць людзі неабыякавыя, творчыя, багатыя цікавымі ідэямі, здольныя іх рэалізаваць на высокім прафесійным узроўні.

А. Булак уручыў Падзячнае пісьмо старшыні раённага выканаўчага камітэта дырэктару Юрацішкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Крысціне Клінцавіч.

Пра прафесіяналізм, неардынарнасць, творчы падыход да выканання службовых абавязкаў работнікамі сферы культуры Іўеўшчыны цёпла і шчыра гаварыла ў сваім звароце да калег начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Чаславаўна Барко. Яна  падкрэсліла, што пра культурныя дасягненні культработнікаў Іўеўскага раёна ведаюць далёка за межамі не толькі вобласці, нават - краіны. Выступленні творчых калектываў іўяўчан упрыгожваюць святы ў гарадах-пабрацімах, якія знаходзяцца ў Польшчы, Літве, Татарстане.

Сёння ў раёне налічваецца 8 калектываў, якія носяць ганаровае званне "народны". І прыкладваюцца ўсе намаганні для таго, каб з'явіўся ўзорны калектыў.

Самым актыўным і творчым работнікам сферы культуры былі ўручаны шматлікія ўзнагароды. Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама ўзнагароджана выкладчык Юрацішкаўскай ДШМ Эльвіра Харчанка, выкладчык Геранёнскай ДШМ Галіна Чарнюкевіч.

Ганаровымі граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ўзнагароджаны Ірына Гуртавая, Вераніка Чарняўская (Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу), Людміла Гражынская, Ядзвіга Іваноўская (аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Суботнікі),  Таісія Грыкень (загадчыца Іўеўская дзіцячай бібліятэкі-філіяла), Марына Шыдлоўская (Іўеўская ДШМ), Наталля Барадын (Юрацішкаўская ДШМ).

Вялікі ўраджай узнагарод быў заваяваны работнікамі культуры раёна за ўдзел у розных конкурсах і мерапрыемствах абласнога і рэспубліканскага кшталту, якія ладзіліся нядаўна. Яны былі ўручаны пад апладысменты гледачоў. Аб гэтых узнагародах раённая газета расказвала нашым чытачам.

Віншавала калег з прафесійным святам старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры Іна Міхайлаўна Шукава, якая ўручыла штогадовую прафсаюзную прэмію ў вобласці культуры, мастацтва Марыі Пякша (аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Ліпнішкі).

Старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Аляксандр Аляксандравіч Раманюк ганаровымі граматамі і падарункамі за актыўны ўдзел у жыцці арганізацыі адзначыў Святлану Кішкель, Таісію Грыкень і Ірыну Савіцкую.

Сваё захапленне творчасцю культработнікаў выказала намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК "Умястоўскі" Ірына Аляксандраўна Авіжа, якая асабліва адзначыла работу суботніцкіх прафесійных і самадзейных артыстаў. Яна ўручыла падарунак загадчыцы аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Суботнікі Людміле Трубіцкай.

Сёлета ў вялікую сям'ю культработнікаў раёна ўліліся чатыры маладыя спецыялісты. Тры працуюць ў дзіцячай школе мастацтваў, адзін - у цэнтры культуры і вольнага часу. Іх пачэсна прывіталі на сцэне і ўручылі сувеніры.

У гэты святочны дзень арганізатары культурнага жыцця раёна былі ў якасці гледачоў, бо запрасілі на сваё свята цыганскае шоу "Кустурыца", выступленне якога прынесла вялікую колькасць станоўчых эмоцый і падарыла цудоўныя хвіліны добрага настрою.

І. БУТУРЛЯ.

С. ЗЯНКЕВІЧ (фота).

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.