Установа культуры “Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі” актыўна рэалізуе міжнародныя выставачныя праекты на сваіх пляцоўках і папулярызуе асабістыя музейныя зборы па-за межамі Рэспублікі Беларусь, што спрыяе ўзаемаўзбагачэнню розных культур, інтэграцыі беларускай нацыянальнай культуры ў сусветную культурную і інфармацыйную прастору.
23 красавіка 2016 года ў межах супрацоўніцтва музея з Культурным цэнтрам Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшчаў Цэнтры праваслаўнай культуры імя Святых Кірылы і Мяфодзія ў горадзе Варшава адбудзецца адкрыццё выстаўкі з музейных фондаў “Святло Велікоднай радасці”. Культурнае мерапрыемства пройдзе пад ганаровым патранатам праваслаўнага Мітрапаліта ўсяе Польшчы Савы і Надзвычайнагаі Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы ПольшчаАляксандра Казіміравіча Авяр’янава.