Язык:

Няхай гучаць іх песні і б’юцца іх сэрцы

Культура и творчество

У рамках Года культуры і 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны 16 красавіка 2016 года ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся занальны абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў "Не старэюць душой ветэраны".

Фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў мае шматгадовую традыцыю - збіраць разам усіх, хто любіць жыццё, песню, хто малады душой. 

І яшчэ адна цудоўная традыцыя гэтага свята творчых людзей сталага ўзросту - фестывальным горадам аднойчы і назаўжды стала Іўе. І ні разу ніхто не засумняваўся, што выбар быў няправільна зроблены. У нас умеюць сустракаць гасцей, ладзіць святы, абрамляць іх  цудоўнымі сцэнарыямі і выступленнямі таленавітых працаўнікоў культуры. Не выключэннем было і свята ветэранскай творчасці, якое прайшло ў мінулую суботу.

      Іўяўчан і гасцей г.Іўе радавалі сваім выступленнем харавыя калектывы з Астравецкага, Ашмянскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага, Навагрудскага, Смаргонскага і Шчучынскага раёнаў Гродзенскай вобласці.

У файе Іўеўскага цэнтра культуры працавала выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і абрадавых вялікодных вербаў.

Адкрыла  фестываль начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольга Чаславаўна Барко, якая сардэчна і шчыра вітала артыстаў ветэранскіх калектываў на іўеўскай зямлі, жадала ім плёну ў творчасці і паспяховага выступлення на сцэне абласнога фестывалю.

Вольга Чаславаўна Барко адзначыла, што песня з'яўляецца добрым сродкам патрыятычнага выхавання моладзі.

Пад гукі ўрачыстай музыкі чарговы фестываль творчасці ветэранскіх калектываў, прысвечаны Году культуры на Беларусі, пачынае сваю работу. Работу плённую, прыемную, таленавітую. Гэта тая работа, якая прыносіць гледачам асалоду яднання з творчымі людзьмі, іх песнямі і музыкай, іх асаблівымі адносінамі да жыцця грамадства і свайго жыцця. Гэтыя людзі, якія прайшлі годна свае працоўныя гады, вайну, пяцігодкі па  адраджэнні народнай гаспадаркі, захавалі актыўную жыццёвую пазіцыю, не жадаючы сядзець дома на канапе. Яны жывуць, пяюць, удзельнічаюць у канцэртах і фестывалях, шчодра дзеляцца сваёй творчасцю з гледачамі,

2016 год аб'яўлены Годам культуры. Культура - душа народа, духоўнае здароўе, сумленне нацыі. 

На ніве культуры нашай краіны працуюць дзесяткі тысяч таленавітых, самаадданых творцаў, дзякуючы якім зберагаюцца лепшыя культурныя традыцыі і звычаі.

Культура - гэта невычэрпная крыніца народа. Культура - гэта наша жыццё і нашы справы на развіццё і росквіт роднай Беларусі. У імя гэтага і дзейнічаюць таксама ветэранскія калектывы.

Мастацкім абрамленнем урачыстасці стала літаратурна-музычная кампазіцыя "Мы ганарымся тым, што мы беларусы!"

Адкрыўся занавес, і на сцэне з'явіліся хлопчык і дзяўчынка з беларускімі лялькамі. Яны гутараць між сабой аб тым, што такое Беларусь, і дзе яна пачынаецца. А пачынаецца яна ў сэрцы кожнага, з белых крылаў буслоў у блакіце неба, з матулінай казкі, з пяшчотнай песні, з роднай культуры, што поўніць душу зноў і зноў…

Дзеці паставілі на авансцэну казачны дом, лялек, буслоў. І ў гэты час на сцэне з'яўляецца адзін з народных калектываў Іўеўшчыны - народны ансамбль народнай песні "Юрацішкаўскі кірмаш" - скарбонка творчасці, беларускай песні, чароўных галасоў і таленавітых людзей.

Словы, поўныя любові да роднай старонкі, да культуры беларускага народа казалі і хлопец з дзяўчынай у беларускіх касцюмах. А затым грэлі душы прысутных дзіцячыя танцы. Гэта выхаванцы харэаграфічнага аддзялення Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў, артысты танцавальнага калектыву "Таўкачыкі" радавалі прысутных сваім выступленнем. Выступіў у літаратурна-мучычнай кампазіцыі і ансамбль Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу "Вечарніца".

А затым пачалася фестывальная праграма, у якой прынялі ўдзел і два калектывы Іўеўскага раёна. Гэта хары ветэранаў працы  Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу (мастацкі кіраўнік Вольга Аўдзевіч) і аддзела культурна-масавай і асветніцкай  работы гарадскога пасёлка Юрацішкі (мастацкі кіраўнік Крысціна Клінцавіч).

Вядучыя прадставілі прысутным членаў журы і  гасцей фестывалю: Алену Віктараўну Клімовіч - начальніка упраўлення мастацтва, культурна-асветных устаноў, народнай творчасці і навучальных  устаноў галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах молодзі Гродзенскага аблвыканкама, старшыню журы; Ірыну Дзмітрыеўну Дземянчук - дырэктара дзяржаўнай установы культуры "Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці", намесніка старшыні журы; Таццяну Уладзіміраўну Грыгаран - намесніка дырэктара ДУК " Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці"; Таццяну Васільеўну Іванову - старшыню Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюзаў работнікаў культуры; Наталлю Васільеўну Гарбачову - старшыню камісіі па культурна-масавай рабоце і па сувязях са сродкамі масавай інфармацыі абласнога савета ветэранаў вайны і працы; Вольгу Францаўну Шлавянец - вядучага метадыста ДУК " Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці", Вольгу Чаславаўну Барко - начальніка аддзела ідэала-гічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама.

На гэтым свяце-фестывалі не бывае пераможцаў. Тут перамагае любоў да жыцця сталых людзей, іх жаданне быць патрэбнымі сваёй Радзіме да апошніх дзён свайго жыцця. Дык няхай гэтыя дні не наступяць яшчэ доўга-доўга, а сэрцы і душы перапаўняюць песні і любоў да роднай культуры, бадзёрасць, аптымізм.

В. ГУЛІДАВА.

 

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.