У другую нядзелю кастрычніка ў Беларусі штогод адзначаецца Дзень работнікаў культуры. З гэтай нагоды ў ДУК "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу" прайшла святочна-віншавальная праграма "Стваральнікі добрага настрою", якая адкрыла Тыдзень культуры Іўеўшчыны.
Павіншаваць усіх прысутных з прафесійным святам прыйшло шмат гасцей, сярод якіх быў і старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Іванавіч Булак.
- Паважаныя работнікі культуры! Ад раённага выканаўчага камітэта прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з вашым надыходзячым прафесійным святам - Днём работнікаў культуры. Гэтае свята аб'ядноўвае неардынарных, творчых, таленавітых людзей, якія прыносяць нам выдатны настрой, бадзёрасць і станоўчыя эмоцыі, а таксама дабрынёй і прыгажосцю напаўняюць чалавечую душу і сэрца. Дзякуючы вашым ідэям, карпатлівай працы наша грамадства жыве цікавым жыццём. Тыя святы, якія вы арганізоўваеце - канцэртныя праграмы, фестывалі і конкурсы - дораць людзям радасць, дапамагаюць спасцігнуць свет прыгажосці, пранікнуцца ідэаламі дабра і справядлівасці. Сваёй штодзённай працай вы захоўваеце і памнажаеце культурна-маральныя каштоўнасці, умацоўваеце іх значнасць у сучасным свеце, забяспечваеце пераемнасць найбагацейшага духоўнага вопыту нашага народа, даступнасць да ўнікальнай спадчыны нашых продкаў.
З кожным годам наш горад, раён становяцца ўсё больш прыгожымі і цікавымі для жыхароў, нашых гасцей, патэнцыяльных інвестараў. Менавіта культура, якая адкрывае шлях да ўзаемаразумення паміж народамі, спрыяе сцвярджэнню міжнацыянальнай згоды. Вы выконваеце высакародную місію - далучаеце людзей да прыгожага, выхоўваеце іх духоўна, дапамагаеце ім развіваць свае таленты, заяўляеце аб сабе на разнастайных абласных, рэспубліканскіх, раённых конкурсах і фестывалях. Я ўдзячны ўсім тым, хто клапоціцца пра культуру нашага раёна, за ўвагу і беражлівыя адносіны да нашай культурнай спадчыны, да мастацтва, народнай творчасці, музейнай і бібліятэчнай справы. Мы ніколі не забудзем нашых ветэранаў сферы культуры. Хочацца падзякаваць ім за бясконцую адданасць сваёй прафесіі. Жадаю здароўя, аптымізму, поспеху, шчасця і дабрабыту вам і вашым родным і блізкім. Няхай заўсёды побач будуць людзі, якія натхняюць вас на новыя творчыя перамогі, ідэі і здзяйсненні. З надыходзячым вас святам!
Аляксандр Іванавіч уручыў падзяку старшыні Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта за высокі і значны ўклад у музычна-эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення і ў сувязі з прафесійным святам - Днём работнікаў культуры - Іне Міхайлаўне Шукавай, дырэктару ДУА "Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў".
Са словамі віншавання да прысутных звярнулася таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольга Чаславаўна Барко.
- Дарагія сябры! Ад усяго сэрца віншую вас з надыходзячым прафесійным святам. Нездарма наша сённяшняя прагра-ма носіць назву "Стваральнікі добрага настрою". Мы ствараем свята для ўсіх разам. Я хачу падзякаваць работнікам клубных устаноў культуры, бібліятэк, музея, дзіцячых школ мастацтваў за іх значны ўклад у развіццё культуры Іўеўшчыны. Хачу падзякаваць работнікам гаспадарчай групы, бухгалтэрыі, якія са свайго боку таксама ўдзельнічаюць у працэсе развіцця культурнага напрамку. І наогул, усе разам мы працуем для таго, каб наша Іўеўшчына славілася сваімі традыцыямі, была адметная і турыстычная. З вялікім задавальненнем віншую вас з адкрыццём Тыдня культуры. Запланавана шмат розных мерапрыемстваў, і, я думаю, падчас іх правядзення вы зможаце адкрыць у раёне яшчэ больш талентаў. Шчасця, здароўя, творчых поспехаў! Са святам вас!
Ганаровую грамату Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама за добрасумленную працу, значны ўклад у справу адраджэння і захавання культуры Гродзенскай вобласці Вольга Чаславаўна ўручыла Вользе Міхайлаўне Шурпіцкай, загадчыку аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Лаздуны 1 ДУК "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу", а таксама Людміле Іосіфаўне Бяляўскай, бібліятэкару бібліятэкі філіала г.п. Юрацішкі ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка".
Ганаровай граматай і грашовай прэміяй аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у справу адраджэння і захавання культуры Іўеўскага раёна і ў сувязі з прафесійным святам узнагароджаны Ірына Рэгінальдаўна Смірнова, загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу", і Святлана Аляксандраўна Варанюк, мастацкі кіраўнік аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы в. Бакшты ДУК "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу".
За плённую працу, якаснае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі з прафесійным святам ганаровыя граматы атрымалі Марына Пятроўна Пазняк, старшы навуковы супрацоўнік УК "Іўеўскі музей нацыянальных культур", Яўгенія Мечыславаўна Матулевіч, машыністка сектара матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і гаспадарчага абслугоўвання ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка", Алена Чаславаўна Казак, бухгалтар 1 катэгорыі цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама.
За значны асабісты ўклад у развіцце бібліятэчнай справы, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з прафесійным святам ганаровую грамату Вольга Чаславаўна ўручыла Марыне Генрыхаўне Разумнюк, намесніку дырэктара ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка". За значны асабісты ўклад у музычна-эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення і ў сувязі з прафесійным святам атрымалі граматы Наталля Вітальеўна Дзейкун, настаўнік па класу цымбал ДУА "Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў", і Анжаліна Станіславаўна Жаўтко, настаўнік па класе фартэпіяна ДУА "Геранёнская дзіцячая школа мастацтваў".
Былі падведзены вынікі раённага конкурсу "Прыклубны дызайн-2016". Дыплом аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама і падарунак- сертыфікат за 3-е месца атрымаў аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Геранёны ДУК "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу" (загадчык Уладзіслава Лянгінаўна Грынюк). Другое месца раздзялілі сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Эйгерды ДУК "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу" (загадчык Святлана Генрыхаўна Волк-Карачэўская) і сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Лелюкі ДУК "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу" (загадчык Наталля Аляксандраўна Чакавая). 1-е месца - у аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Лаздуны1 ДУК "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу" (загадчык Вольга Міхайлаўна Шурпіцкая).
Таксама павіншаваць усіх работнікаў культуры з прафесійным святам вядучыя запрасілі старшыню Іўеўскай раённай арганізацыі прафесійнага саюза работнікаў культуры Іну Міхайлаўну Шукаву. Яна выказала словы ўдзячнасці ўсім прысутным за нялёгкую працу, якую яны выконваюць з усёй адказнасцю і стараннасцю, і пажадала натхнення, поспехаў, усеагульнага прызнання, любові і ўсяго самага найлепшага. Затым уручыла ганаровую грамату Іўеўскай раённай арганізацыі прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму і грашовую прэмію Наталлі Уладзіміраўне Мудрык, намесніку дырэктара ДУК "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу", мастацкаму кіраўніку народнага тэатра-гульні "Зялёны фургон".
Намеснік старшыні Іўеўскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Святлана Вацлаваўна Кішкель павіншавала ўсіх работнікаў культуры з надыходзячым святам і ўручыла ганаровую грамату і каштоўны падарунак ад раённай арганізацыі Анастасіі Галавач, маладому спецыялісту, мастаку-афарміцелю аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка" за ўдзел у праекце "Мой любімы горад" (малюнак на сцяне горада).
Са словамі ўдзячнасці і віншавання да ўсіх звярнулася намеснік старшыні Іўеўскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міра" Алена Іосіфаўна Горбач. Яна адзначыла добрасумленную працу ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка" і ўручыла падарункавы сертыфікат на набыццё камп'-ютэрнай тэхнікі дырэктару ўстановы культуры Святлане Аляксандраўне Мірончык.
Важна таксама адзначыць, што ў гэтым годзе ў сферу культуры раёна прыйшлі працаваць 10 маладых спецыялістаў. Са словамі наказу да іх звярнулася Лілія Францаўна Кішкель, загадчык аддзела народнай творчасці ДУК "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу". Яна павіншавала моладзь з першым у іх жыцці прафесійным святам і запэўніла ў правільнасці выбара прафесіі. Маладыя спецыялісты прамовілі традыцыйную клятву і атрымалі падарункі ад прафсаюзнай арганізацыі і адміністрацыі аддзела.
Сваё музыкальнае віншаванне падарыў у гэты дзень работнікам культуры народны вакальны квартэт "Вакаліз" ДУА "Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў". Таксама гледачоў чакала яркае музыкальна-танцавальнае шоў ад тэатра цыганскай песні і танца "Жемчуга".
А. ШЫМКО.
Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.