Язык:

"З глыбінь вякоў жыцця струменіць ніць…"

Культура и творчество

Апошнім часам Іўеўская дзіцячая бібліятэка стала нейкім своеасаблі-вым культурным цэнтрам горада, месцам правядзення надзвычай цікавых і змястоўных мерапрыемстваў, якія годныя ўвагі, пільнага інтарэсу. Туды з задавальненнем наведваюцца мясцовыя краязнаўцы, людзі, не абыякавыя да гісторыі роднага краю (у рамках сусветнай гісторыі і проста  вялікай любові да малой радзімы).

Вынікам  плённага супрацоўніцтва бібліятэкі з гэтымі асаблівымі людзьмі стала шмат сумесных праектаў.  Наш жа расказ сёння - пра найбольш значны для культурнага жыцця горада і раёна. Гаворка ідзе   пра выставачны праект "Зазірнуць у мінулае", які дзейнічае ўжо другі год,  і ў рамках якога прайшло пяць выстаў. А нядаўна прайшла шостая, якую наведалі шмат людзей розных узростаў.

Выстава мае назву "З глыбінь вякоў жыцця струменіць ніць". Гэта радок з верша  настаўніка гісторыі, чалавека творчага, краязнаўцы Алега Міхайлавіча Ігліцкага, які і стаў ініцыятарам правядзення гэтага мерапрыемства. Ён асабіста абышоў наш горад, яго вуліцы і  завулкі з фотаапаратам, зрабіў фотаздымкі ўсіх даваенных будынкаў, што захаваліся да нашага часу, надрукаваў фотаздымкі і прапанаваў паказаць іх, расказаць пра архітэктуру даваеннага горада, мястэчка Іўе.

Добрае зерне ў бібліятэцы заўжды падае ва ўрадлівую глебу. Тут рады  каштоўнай інфармацыі, умеюць яе  пераўтварыць у добрую справу.

Загадчыца  бібліятэкі Таіса Іванаўна Грыкень пачала адкрыццё выставы пранікнёным вершам Алега Ігліцкага пра наш старажытны горад, пра яго старыя і новыя камяніцы, пра сэнс і выснову яго спрадвечнага жыцця. А потым, безумоўна, была цікавая гістарычная спраўка пра першае ўпамінанне Іўя ў пісьмовых крыніцах, пра асноўных  яснавяльможных  гаспадароў (сярод якіх такія вядомыя ў Вялікім княстве Лі-тоўскім і ў Рэчы Паспалітай грамадскія і палітычныя дзеячы, прадстаўнікі лепшых радоў, як Кішкі, Глябовічы, Сапегі, Агінскія, Тызенгаўзы) населенага пункта, які стаяў на бойкім гандлёвым шляху. А затым і сам, у 1742 набыўшы статус мястэчка, стаў  буйным гандлёвым цэнтрам. 

Кароткая гістарычная спраўка з сівой даўніны да нашага часу.

Аднак жа, тэма прысвячалася архітэктуры горада. І пачалі гучаць мала вядомыя шырокай аўдыторыі гісторыі. Пайшла гутарка аб "галандцах". Між ін-шым, менавіта так называліся ў Іўі дамы па цяперашніх вуліцах 1 Мая і Карла Маркса. Так-так, менавіта тыя дамы, якія заўжды прымалі на сябе ўвесь асноўны вадапад  бруду з-пад колаў машын, што снуюць тут бясконцым патокам.  Таму што стаяць гэтыя дамы пры самай дарозе.

А назву сваю атрымалі таму, што багаты купец, які вярнуўся з Галандыі, вырашыў пабудаваць сабе асаблівы дом, архітэктуру якога падгледзеў у іншаземнай краіне.  Іншыя  таксама пачалі пераймаць новы стыль. Так мяркуюць гісторыкі і краязнаўцы - даследчыкі.

Аднак, хутчэй за ўсё,  "галандцы" з'явіліся ў Іўі з іншай нагоды. Да канца 20-х гадоў Іўе выглядала зусім шэра. Многія местачкоўцы марылі пра новае жыллё. Ды дзе  ўзяць на яго грошы? Старыя людзі гаварылі наконт таго, што вялікі пажар, які  адбыўся ў Іўі  15 мая 1929 года, быў зусім не выпадковым. Таму што, маўляў, усе будыніны, з якіх ён пачаўся, былі застрахаванымі. Спачатку раптоўна загарэўся магазін яўрэя Копальда. А затым пачаў  агонь "гуляць" ледзь не па ўсім мястэчку.

Гміна, паліцыя, пажарная ахова вялі следства, але нічога не высветлілі. 

Ад вуліц  Бернардынская, Конская, Мікалаеўская, Віленская і некаторых іншых стала адно папялішча. Сотні пагарэльцаў засталіся без жылля, вопраткі, мэблі. Доўга яшчэ хадзілі жабракі-пагарэльцы па навакольных  вёсках…

А прадбачлівыя пагарэльцы атрымалі страхоўкі,  і праз год-другі вуліцы, што пацярпелі ад вялікага агню, цалкам аднавіліся. І менавіта на іх з'явіліся новыя будынкі - "галандцы".

Фотаздымкі старога млына, касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла, храма святога мучаніка дзіцяці Гаўрыіла Беластоцкага, мячэці і  грунтоўны расказ аб гісторыі ўтварэння і ўзвядзення храмаў трох іўеўскіх канфесій…

Шмат цікавага і карыснага прагучала на выставе.  Арганізатары яе зрабілі экскурс і па цяперашніх асобных будынках. Яны расказалі, напрыклад, што размяшчалася раней у адным з жылых дамоў ля маста, у памяшканні сённяшняга "Беларусбанка", у будынку міліцыі,  магазіне "Крыніца",  у рэдакцыі, "Паліграфе", у будынку сталовай і г.д.

Гучалі вершы Алега Ігліцкага, іўяўчанкі, зараз жыхаркі ізраільскага горада Нетанія Алены Бондар.

…У адкрыцці выставы ўдзельнічалі краязнаўцы Алег Міхайлавіч Ігліцкі, Андрэй Віктаравіч Ваўчок, вучні Іўеўскай сярэдняй школы і  вучні Лелюкінскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Як цудоўна, што ёсць у нас такія апантаныя любоўю да  родных мясцін людзі, якія шчодра дзеляцца гэтым пачуццём, адкрываюць невядомыя старонкі гісторыі бацькаўшчыны, дапамагаюць дакрануцца розумам і пачуццямі да свайго, самабытнага, нацыянальнага.

В. ГУЛІДАВА. 

Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.