ivyenews.by

Пазначыць памятныя месцы. Новыя стэнды ўсталяваны ў Геранёнах

Помнить, чтобы жить

Аграгарадок Геранёны ўваходзіць у турыстычны маршрут “Золотое кольцо Ивьевщины”. Сюды прыязджаюць экскурсіі з Мінска, з іншых гарадоў Беларусі; маладыя сем’і, якія знаёмяць сваіх дзяцей з цікавымі мясцінамі Бацькаўшчыны; невялікія працоўныя калектывы, напрыклад, парфумерная фабрыка “Азалія” з Гродна; байкеры…

Старшыня райвыканкама Ігар Генец падтрымаў ініцыятыву старшыні Геранёнскага сельсавета Віктара Вершаловіча, каб ля геранёнскага замчышча з’явіліся новыя стэнды. З бюджэту раёна былі выдзелены грошы, заробленыя на вясеннім суботніку. Заказ выканала прадпрыемства з горада Ліды. Каб лягчэй было падымацца на земляны вал, былі зроблены металічныя поручні.

За кошт Геранёнскага сельсавета ў горадзе Гродна была заказана новая памятная дошка “Гісторыка-культурная каштоўнасць. Рэшткі замка XV-XVI стагоддзя”. Дарэчы, у Геранёнах ёсць пяць памятных дошак: “Гісторыка-культурная каштоўнасць. Касцёл святога Мікалая. 1519 г.”, дошкі памяці: Оскара Корвін-Мілеўскага (12.12.1817 – 25.10.1906) і Уладзіміра Аляксандравіча Баўма (06.08.1922 – 14.03.2018 ) і воінскае пахаванне ( на магіле воіна-інтэрнацыяналіста Станіслава Кульніса). Тут жа знаходзіцца яшчэ адзін стэнд “Мастацкія практыкі саломапляцення. Гродзенская вобласць”, які заказаны сектарам культуры райвыканкама.

Экскурсанты наведваюць музейны пакой сектара рамёстваў і традыцыйнай культуры аграгарадка Геранёны. Загадчык гэтага пакоя Юзэфа Старасціна праводзіць тэматычную этнапраграму “Крокамі мінулага ў сучаснасць”.

Прыязджайце ў Геранёны,
Каб пачуць сівую быль.
Тут і гай шуміць зялёны,
І жыцця цікавы стыль.

Алена Смалянічэнка.

Читайте ещё:



Оставить комментарий