Язык:

Творчасць. Талент. Прызванне

Культура и творчество

Я знаёма з Ганнай Іванаўнай Пуйдак чатыры гады. Яна пераехала ў Геранёны на пастаяннае месца жыхарства з в. Агароднікі Лідскага раёна.

З.Э. Старасціна, загадчык сектара рамёстваў і традыцыйнай культуры аграгарадка Геранёны, запрасіла гэтую надзвычай таленавітую жанчыну на работу - і не памылілася. Ганна Іванаўна разумее, што і ў наш час трэба вучыць моладзь ствараць прыгожыя рэчы, упрыгожваць адзенне і памяшканне. З вялікім задавальненнем прыходзяць вучні Геранёнскай СШ на заняткі ў гурткі "Вясёлка" і "Віртуозы іголкі", якія праходзяць цікава і пазнавальна.

Калі я запытала, які від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ёй падабаецца больш, то пачула ў адказ,  што вышыўка. Ганна Іванаўна ўспомніла сваю першую настаўніцу Любоў Макараўну Васько, якая вучыла дзяцей вышываць на ўроках працы. У старэйшых класах яна ўжо вышывала вялікія карціны па схемах. Цяпер работы Ганны Іванаўны можна пабачыць на розных выставах: раённых, абласных і рэспубліканскіх. Вельмі ганарыцца майстар дыпломам за высокі мастацкі ўзровень работы на абласной выставе "Пераможны май", прысвечанай 70-годдзю Вялікай Перамогі, дзе былі прадстаўлены ручнікі з традыцыйнымі беларускімі ўзорамі.

У Геранёнскай бібліятэцы аформлена выстава "Лясная скульптура". Ганна Іванаўна даўно збірае цуды, якія стварыла сама прырода. Цэлае лета яна шукае і на балоце, і на выкарчоўках карэнне, галінкі дрэў, ствалы, якія штосьці нагадваюць: ладдзю, вазу, балерыну, дзядка, змея, чалавека. У падвале яна захоўвае лясныя скульптуры вялікіх памераў. І наперадзе, я думаю, новыя выставы.

Усё лета майстар засушвае кветкі, траву, каб зімой можна было заняцца плоскай фларыстыкай. Карціны з засушаных раслін паехалі, так сказаць, у Кітай, у Францыю, у Расію. Яна прадае іх на розных рэспубліканскіх святах. 

Бачыла я яе карціны з кары бярозы. Аказваецца, у бяросты ёсць сем слаёў з рознымі адценнямі: ад чорнага да сіняга і ружовага.

У г. Іўе самы знакаміты артэфакт - Ева, а ў Геранёнах - Барбара. (Барбара Радзівіл - гістарычная асоба, якая была замужам за сынам Альбрэхта Гаштольда - Станіславам, і жыла ў Геранёнскім замку).

Пуйдакаўская лялька Барбара надзвычай прыгожая. Створана ў сааўтарстве з З.Э. Старасцінай. А адзявала ляльку менавіта Г.І. Пуйдак, бо яна вельмі добрая швачка.

Адкуль у аднаго чалавека столькі здольнасцей і захапленняў? Аказваецца, што ўсё гэта перадалося ад бацькоў.

Бацька Ганны Іванаўны, Іван Эдвардавіч Базевіч, быў знакамі-тым краўцом у в. Яселевічы Шчучынскага раёна. Шыў касцюмы, кажухі, шапкі, славіўся як каваль. Іграў на гармоніку. У калгасе яго цанілі як стараннага механізатара. А яе маці, Марыя Вікецьеўна Дудзіч, і ткала, і шыла (дапамагала мужу), спявала ў касцёльным хоры ў Жалудку.

А як жа пачынаўся жыццёвы і сямейны шлях маёй гераіні?

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Орлі дзяўчына вучылася і выдатна закончыла аддзяленне харавога дырыжыравання музыкальнага вучылішча ў г. Гродна. Чатырнаццаць гадоў працавала ў музычнай школе Жалудка, выкладала тэарэтычныя дысцыпліны, была дырэктарам гэтай установы. Пры клубе стварыла хор з 35 чалавек. Спявалі ў хоры і медыцынскія работнікі, і настаўнікі, і клубныя спецыялісты. Праграма хора была разнастайнай, займалі прызавыя месцы на многіх аглядах мастацкай самадзейнасці.

Выйшла замуж. Нарадзіла пяцёра дзяцей: чатырох сыноў - Віктара, Аляксандра, Дзмітрыя, Валерыя і дачку Жанну.

У 1980-м годзе ўзнагароджана ордэнам Маці. Пасля Чарнобыльскай катастрофы 1986 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў выдадзены загад: калі апошняму дзіцяці спаўняецца 16 год, то маці-гераіня ідзе на пенсію, незалежна, колькі ёй гадоў. Так Ганна Іванаўна стала пенсі-янеркай у 47 год!

Па сямейных абставінах пераехала ў в. Агароднікі Лідскага раёна. Працавала ў клубе. Ужо тады паспяхова ўдзельнічала ў рабоце Лідскага дома рамёстваў "Вытокі". Трымала немалую гаспадарку. І ўсюды паспявала.

Яна і цяпер даглядае з любоўю свой агарод, любіць збіраць грыбы і ягады, ловіць рыбу, можа парамантаваць любую рэч, нават сталярныя работы ёй пад сілу.

Спявае ў ансамблі народнай песні "Вечарынка" аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Геранёны.

Атрымаўся ў мяне вось такі партрэт знакамітага ў Геранёнах чалавека, праводзячага актыўную творчую дзейнасць па захаванні і папулярызацыі традыцыйнай беларускай культуры. 

Неяк А.П. Чэхаў сказаў: "Чалавеку, каб застацца чалавекам, трэба кожны дзень атрымліваць хаця б кроплю радасці".

І гэтай радасцю з намі кожны дзень дзеліцца Ганна Іванаўна Пуйдак.

А. СМАЛЯНІЧЭНКА.

Фота аўтара.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.