8 красавіка 2017 года майстры аддзела і сектара раместваў і традыцыйнай культуры ДУК "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу" прынялі ўдзел у рэгіянальным свяце-кірмашы "Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня" (г.Гродна).
У рамках свята сярод майстроў народнай творчасці праведзены конкурс. У намінацыях “Лепшы велікодны кошык”, “Лепшая калекцыя велікодных яек” свае работы прадставілі Старасціна Юзэфа Эдвардаўна, Чурэйна Вера Паўлаўна. Намінацыю “Лепшая калекцыя велікодных вербаў” прадставіла Смірнова Ірына Рэгінальдаўна. Пуйдак Ганна Іванаўна прадставіла свае вырабы ў намінацыях "Лепшая калекцыя велікодных паштовак" і "Лепшае дэкаратыўнае пано, прысвечанае велікоднай тэматыцы".
Дыплом I ступені ў намінацыі "Лепшы велікодны кошык", атрымала майстар аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Чурэйна Вера Паўлаўна.