У красавіку мінулага года ў аддзеле культурна- масавай і асветніцкай работы аг.Геранены ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” адбылося адкрыццё гісторыка-культурнага праекта "Іўеўшчына: знакамітыя землякі". У рамках праекта праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя знакамітаму роду Корвін-Мілеўскіх, якія жылі на Іўеўшчыне ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў. Мерапрыемствы прайшлі ў рамках 170- годдзя з дня нараджэння калекцыянера, падарожніка і патрыёта Ігнація Корвін-Мілеўскага.
У бягучым годзе спаўняецца 140 год, як старэйшы брат Ігнація Іпаліт Корвін –Мілеўскі атрымаў ад бацькі ў спадчыну Лаздуны. Дзякуючы добрай адукацыі і матэрыяльным магчымасцям Іпаліт Корвін-Мілеўскі паспрыяў сацыяльна-эканамічнаму развіццю лаздунскіх зямель Іўеўскага края.
19 красавіка 2017 года ў 12.00 ў аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны 1 адбудзецца працяг гісторыка-культурнага праекта. Запрашаем ўсіх жадаючых на краязнаўчыя чытанні "Іпаліт Корвін- Мілеўскі - гонар зямлі Лаздунскай". Для вас будуць працаваць выстаўкі: фотаздымкаў "Гісторыя і сучаснаць роднага краю", народнай творчасці "Наша Спадчына", літаратуры "Корвін- Мілеўскія - гонар зямлі Івейскай", выстаўка-конкурс дзіцячага малюнка "Родная старонка". Пад час мерапрыемства будзе магчымасць даведацца пра жыццё Іпаліта Корвін- Мілеўскага, паслухаць добрыя песні ў выкананні калектываў аматарскай творчасці ўстановы культуры аг.Лаздуны1 і пабываць на экскурсіі ў музеі народнага побыту ДУА «ВПК Бобравіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа».