Язык:

Iпалiт Корвiн-Мiлеyскi– гонар зямлi Лаздунскай

Культура и творчество

У рамках гісторыка-культурнага праекта “Іўеўшчына: знакамітыя  землякі” у аддзеле культурна – масавай і асветніцкай работы аграгарадка Лаздуны прайшлі краязнаўчыя чытанні “Іпаліт Корвін-Мілеўскі – гонар зямлі Лаздунскай”.

Апошнім часам аддзел народнай творчасці Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, установы культуры раёна, Іўеўскі музей нацыянальных культур шмат увагі надаюць краязнаўчай тэматыцы, вяртанню да важкіх і значных тэм гісторыі роднай зямлі, малой радзімы.

Толькі–толькі прайшла краязнаўчая канферэнцыя ў Геранёнах. І там таксама гучала імя аднаго з роду Корвін – Мілеўскіх — Ігнація. У Лаздунах жа гаварылі пра ўладара лаздунскіх зямель – Іпаліта. Сыны, нашчадкі радавых  земляў і багаццяў графа Оскара Корвін-Мілеўскага — асноўныя гаспадары і землеўладальнікі іўеўскіх зямель. 

Нашы чытачы найбольш знаёмы з геранёнскім Корвін-Мілеўскім, гаспадаром тутэйшых зямель, грамадзянінам свету, мецэнатам, уладальнікам вялікай  калекцыі мастацкіх палотнаў мастакоў Польшчы, Літвы і г.д., гаспадаром вострава на Міжземным моры, кавалерам Мальтыйскага ордэна.

Не менш значнай асобай быў і Іпаліт Корвін-Мілеўскі – польска-беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, доктар права. 

Нарадзіўся 6 жніўня 1848 года ў вёсцы Друскенікі Гродзенскага павета ў каталіцкай дваранскай сям'і графа Оскара Іпалітавіча Корвін-Мілеўскага (1818 – 1906) герба «Слепаўронь» і яго жонкі Веранікі Ігнатаўны Ланеўскай-Волк герба «Дзве трубы» (з Бабруйскага павета). Поўнае імя, дадзенае пры хрышчэнні было «Іпаліт-Ян». Бацька Іпаліта атрымаў тытул графа («граф на Мураваных Геранёнах») ад Папы Рымскага ў 1876 г.

Граф Іпаліт Корвін-Мілеўскі ажаніўся ў 1888 г. з Казімірай Галынскай, дваранкай-каталічкай. Аб сваёй уласнай генеалогіі Іпаліт казаў, што дакладна ведаў сваё паходжанне толькі ад Дамініка Корвін-Мілеўскага, шляхціча сярэдзіны XVIII ст. са Случчыны (Навагрудскае ваяводства), чые продкі, верагодна, прыехалі на службу да князёў Радзівілаў з Польскага Каралеўства. А пра паходжанне сваёй маці пісаў, што вядзецца яе род ад Самуэля Ланеўскага-Волка, шляхціча-кальвініста XVIII ст. з Віцебскага ваяводства.

У дзяцінстве, з 1856 г., жыў у Парыжы і выхоўваўся ў прыватным пансіёне, таму цудоўна ведаў французскую мову. Бацькі адправілі яго ў Парыж, каб паправіць здароўе і схаваць ад расійскіх улад, бо на радзіме разгортвалася праследаванне многіх нелаяльных дваран-католікаў. Пазней у мемуарах адзначыў, што намер бацькоў адправіць яго выхоўвацца ў французскім пансіёне быў шкодным, бо не дазволіў Іпаліту з дзяцінства засвоіць мясцовыя звычкі і ўяўленні, а навязаў французскія. Лічыў, што адпраўляць дзяцей вучыцца за мяжу трэба толькі ў студэнцкую пару (у 18 – 20 гадоў), а першае выхаванне і адукацыю дзеці павінны атрымліваць у сваёй краіне, каб сфарміраваць псіхіку асобы дома.

Скончыў Дэрпцкі ўніверсітэт (1868 г.) і меў французскую ступень доктара права. Зрабіў падарожжа ў Афрыку (Туніс, Алжыр, Егіпет і інш.). Добра валодаў (акрамя роднай польскай мовы) рускай, беларускай і літоўскай мовамі.

Служыў у Касацыйнай палаце Сената Расійскай імперыі.

З 1877 г. жыў у родавым маёнтку Лаздуны (вёскі Лаздуны і Лугамавічы) у Ашмянскім павеце (Віленская губерня), які атрымаў ад бацькі і за кароткі час ператварыў ва ўзорную гаспадарку. У маёнтку Лаздуны быў адметны сядзібна-паркавы ансамбль. Быў здольным аграномам і членам Рады Віленскага таварыства сельскай гаспадаркі. Заснаваў у Вільні газету «Kurier Litewski» («Літоўскі кур'ер») і быў яе ўласнікам з 01.09.1905 да 01.12.1905 г.

Падтрымліваў ідэю канстытуцыйнага абмежавання расійскага самаўладдзя, выступаў за пашырэнне правоў прадстаўнічых органаў улады, за ўвядзенне земстваў на Беларусі і Літве. У 1906 г. абраны дэпутатам (1906 – 1909 гг.) ад Віленскай губерніі ў Дзяржаўны Савет Расійскай імперыі.

Удзельнічаў 1 – 2 ліпеня 1907 г. у Вільні на з'ездзе землеўладальнікаў шасці «паўночна-заходніх» (беларуска-літоўскіх) губерняў, які прыняў рашэнне аб стварэнні «Краёвай партыі Літвы і Беларусі» і зацвердзіў праграму партыі. Як член гэтай партыі быў адным з трох прадстаўнікоў фракцыі ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі.

У 1909 г. паўторна абраны дэпутатам (1909 – 1910 гг.) ад Віленскай губерніі ў Дзяржаўны Савет Расійскай імперыі. У 1910 г. у знак пратэсту супраць палітычнага курсу Пятра Сталыпіна пакінуў Дзяржаўны Савет Расійскай імперыі.

Разам з братам аказваў фінансавую падтрымку аднаўленню Польскага тэатра ў Вільні. З 1911 г. замест ідэй «краёвасці» пачаў падтрымліваць ідэі Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі  і лічыў неабходным пашырэнне польскай мовы і культуры сярод беларусаў для прылучэння да каштоўнасцей «заходняй цывілізацыі». Выказваўся ў прэсе ў 1913 г., што беларускамоўная газета «Наша Ніва» фінансуецца расійскім урадам і таму яе дзейнасць мае на мэце русіфікацыю літоўска-беларускіх губерняў, за што яго і крытыкаваў Янка Купала.

У 1915 г. выехаў у Парыж. На старонках французскага друку выступаў з ідэяй федэрацыі Польшчы і літоўска-беларускага краю. У 1918 г. адмовіўся ад ідэй Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі  і стаў прыхільнікам ідэй групоўкі так званых «віленскіх кансерватараў», а ў 1919 г. стаў аўтарам афіцыйнага мемарыялу «віленскіх кансерватараў» аб дзяржаўнай уніі (федэрацыі) Польшчы і літоўска-беларускага краю. 

З 1919 г. знаходзіўся ў родавым маёнтку Лаздуны, які, як і тэрыторыя Заходняй Беларусі, паводле рашэння Рыжскага мірнага дагавору (1921) быў аддадзены Польшчы. Рэзка крытыкаваў вынікі Рыжскага мірнага дагавору, хоць за Мілеўскім захаваліся ўсе яго маёнткі. Адышоў ад палітыкі ў 1919 годзе. Памёр 11 лютага 1932 года ў горадзе Познань (Польшча).

Падчас краязнаўчых чытанняў дзейнічалі: фотавыстава “Гісторыя і сучаснасць роднага краю”(фотаздымкі гістарычных месцаў і помнікаў, архітэктурнага  будынка І.Корвін-Мілеўскага); выстаўка народнай творчасці “Наша Спадчына”, кніжная выстава “Корвін-Мілеўскія – гонар зямлі Івейскай”, экспазіцыя “Сялянскі быт”, прадстаўленая музеем, выстаўка-конкурс дзіцячага малюнка “Родная старонка” Бобравіцкага д/с – сярэдняй школы.

Аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна расказаў гасцям аграгарадка, удзельнікам  краязнаўчых чытанняў старшыня Лаздунскага сельвыканкама Віктар Іванавіч Смільгінь.

Тэмы чытанняў былі наступнымі: “Шляхамі  Іпаліта  Корвін-Мілеўскага - грамадска-палітычная дзейнасць” (загадчык  бібліятэкі аг.Лаздуны1 А. Пляхіна); “Страчаная спадчына” (метадыст па гісторыка-культурнай спадчыне Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Т. Міхалоўская); “Знакаміты род Корвін-Мілеўскіх. Міні-экспазіцыя прадметаў побыту Х1Х стагоддзя” (краязнаўца –калекцыянер І. Буйко).

Прысутным прапанавалі відэафільм “Наперад ў мінулае” (сектар кінавідэаабслугоўвання Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. Мастацкі аздобіў чытанні канцэрт  калектываў аматарскай  творчасці  “Ляці, наша  песня” аддзела культурна-масавай і асветніцкай  работы аг. Лаздуны1.

Адбылася экскурсія па  аг. Лаздуны-1 (стары парк, рэшткі фундамента дома, цэнтр  аг.Лаздуны 1, касцёл Сымона і Юды-Тадэвуша). Наведалі ўдзельнікі чытанняў і музей мовы, культуры і быта беларусаў Бобравіцкага д/с – сярэдняй школы.

В. ГУЛІДАВА. 

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.