Язык:

Жамчужная зорка – палац Умястоўcкіх (дапоўнена тэкстам)

Культура и творчество

Пад такой назвай 27 мая 2017 года ў аг. Жамыслаўль адбыўся шляхецкі фэст. Месцам яго правядзення стала тэрыторыя мясцовага палацава-паркавага комплексу.

…У гэтым годзе спаўняецца 140 гадоў з тае пары, калі графіня Юзэфа Умястоўская канчаткова завяршыла ўзвядзенне свайго радавога гнязда - палаца ў Жамыслаўлі, аднаго з чатырох падобных збудаванняў архітэктара Даменіка  Мерліні. Зараз гэта - помнік сядзібна - паркавай архітэктуры ХVIII - XIX cтагоддзяў. Ён лічыцца адным з самых прыгожых радавых маёнткаў, з'яўляецца паменшанай копіяй палаца з  сядзібна-паркавага комплексу Лазенкі, рэзідэнцыі польскага караля  Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Варшаве.  Яшчэ два такія ж палацы архітэктара Дамініка Мерліні знаходзяцца ў Рыме і Вільнюсе.

Апошні ўладар аддаў маёнтак пад навуковую базу з прыродазнаўчай і сельскагаспадарчай спецыялізацыяй Віленскага ўніверсітэта. У часы Першай сусветнай вайны тут размяшчаўся нямецкі ваенны санаторый. Пасля Вялікай Айчыннай вайны - праўленне калгаса, клуб, бібліятэка. З 2006 года будынак пустуе, валачэ марны лёс, асабліва пасля  пажару, які здарыўся тут некалькі год назад.

…І вось у гэты юбілейны год работнікі культуры раёна вырашылі асаблівым чынам выказаць сваё захапленне гэтым месцам, успомніць яго гісторыю, людей, асоб, што жылі і завіхаліся на гэтай зямлі, каб пакінуць нашчадкам гісторыка-культурную спадчыну.

Патрэбна сказаць, што шляхецкі фэст у парку ля жамыслаўскіх "лазенак" - адно з мерапрыемстваў гісторыка-культурнай тэматыкі, якая апошнім часам, з мінулага года, заняла годнае месца ў планах работы устаноў культуры. Цэлы шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных знакамітым землякам розных эпох (Іпаліт і Ігнацій Корвін - Мілеўскія, Барбара Радзівіл і іншыя), культурна-гістарычным месцам, падзеям выклікалі  зацікаўленасць жыхароў раёна і гасцей гэтых святаў, канференцый, фэстаў.

І вось чарговая, значная падзея - шляхецкі фэст.

… Промні сонца, якое паволі плыло за далягляд,  асвяцілі чароўны парк з векавымі дрэвамі нейкім асаблівым, хвалюючым сэрца святлом. А яшчэ стары, аднак клапатліва дагледжаны, парк напоўніўся людзьмі. Між іншым, прыкмецілі мы на гэтым фэсце і шмат іўяўчан. І гэта вельмі прыемна. Значыць, цікавяцца людзі, шануюць магчымасць пабываць на такім неардынарным свяце.

А жыхары Жамыслаўля… Тых непакоіць і цікавіць усё, што так ці інакш  датычыць лёсу і становішча палаца. Кожны з іх марыць аб тым часе, калі знойдуцца людзі і  сродкі, каб зберагчы і вярнуць да новага жыцця жамчужыну архітэктуры.  

…Гукі музыкі данесліся нібы менавіта з балю 18-19 стагоддзяў. І, здавалася, вось-вось   завіхураць у мазурцы ці павольна паплывуць у менуэце, або ганарова ўскінуць галовы ў паланэзе чароўныя пані і шляхетныя кавалеры…

Прынамсі, і тыя, і другія прысутнічалі на фэсце. Разышліся ў віхуры эпох найбольш вядомыя і значныя асобы  нашай зямлі. Аднак быццам машына часу вырашыла сабраць іх разам. І вось ужо вітаюць  графскую пару - Яніну і Уладзіслава Умястоўскіх - жонка Вялікага князя Гедыміна княгіня Ева, жонка ваяводы Гаштольда, будучая каралева Польшчы Барбара з княжацкага роду Радзівілаў, а таксама сам хан Тутанхамыш, што папрасіў палітычнага прытулку разам са сваімі людзьмі ў Вялікім княстве Літоўскім. Прыйшлі і прыехалі і добрыя суседзі - яўрэі. А таксама мноства прыгожых, чароўных, нібы з летуценных сноў, пані і паненкі.  Яны запоўнілі ўсё наўкол сваімі непаўторнымі  бальнымі сукенкамі, гарэзлівымі капялюшыкамі, усмешкамі і згодай  пазіраваць нават на сучасныя мабільнікі…

Урачыстым шэсцем прайшлі госці і гаспадары па парку, віталі тых, хто прысутнічаў на свяце, а потым рассыпаліся ў яго алеях…

Затым землякоў, вяскоўцаў і гасцей свята вітала сённяшняя гаспадыня рэгіёна - старшыня  Суботніцкага сельскага выканаўчага камітэта Валянціна Станіславаўна Філон, якая так прыгожа, так шчыра, гаворычы на чысцюткай беларускай мове, гарманічна ўпісалася ў сцэнарый гэтага незвычайнага свята.

Чаму ніколі не баюся я

Апусташэння галавы і сэрца?

Ёсць у мяне

     зялёная зямля,

Яна магутней

     слабасці і смерці.

Ёсць у мяне

     глыбінная туга

Па далавых і ціхіх берагах.

Ёсць у мяне

   на пальцах мазалі -

Таксама ад любові

 

            да зямлі.

Гэтымі вершаванымі радкамі паэткі Яўгеніі Янішчыц закончыла старшыня сваё цёплае прывітанне, сваю падзяку людзям за працу, за жыццё, за дагледжаныя сядзібы. А таксама асаблівыя словы сказала яна для старасты вёскі Ядзвігі Уладзіславаўны Аніскевіч.

Апусташэння галавы і сэрца не баяўся і той, хто ўзвёў гэты маёнтак, хто прымаў у ім ясныя галовы навукоўцаў, пісьменнікаў, грамадскіх дзеячоў не толькі сваёй айчыны, але і ўсяе Еўропы, хто сябраваў і вёў перапіску з абодвумя вялікімі Дзюма - бацькам і сынам. Выпускнік Царскасельскага ліцэя, патрыёт, гусар, знакаміты аграрый, Уладзіслаў Умястоўскі любіў гэтую зямлю, як можа любіць  толькі сапраўдны сын сваёй айчыны.

Вітаў свята настаяцель  касцёла святога Уладзіслава ў Суботніках ксёндз Аляксандр, храма, фундатарам узвядзення якога сталі Умястоўскія і дзе знаходзіцца іх пахавальны склеп.

- Гісторыя - добрая навука, - сказаў святар, - для кожнага грамадства.  Яна вучыць зберагаць духоўную і матэрыяльную спадчыну, якая дасталася нам ад прадзедаў, перадаваць яе  новым пакаленням.

А затым слова ўзяла сапраўдная патрыётка гэтага краю сённяшняга часу, былая настаўніца гісторыі, краязнаўца, лёс  маёнтка графоў Умястоўскіх для якой стаў сардэчным болем на ўсё жыццё, Вольга Уладзіміраўна Субач, якая расказала гісторыю гэтых месцаў ад заснавальнікаў Жамыслаўля  Яна і Юрыя Жэмлаў, гісторыю рода Умястоўскіх, найбольш яркіх яго прадстаўнікоў ажно да таго часу, калі ў Рыме, ужо амаль ў нашы дні  памерла апошняя прадстаўніца графскай сям'і графіня Яніна Умястоўская…

Колькі болю, колькі нястрачанай надзеі на паляпшэнне становішча  маёнтка прагучала ў яркім выступленні гэтай неабыякавай жанчыны!

… Дэфіле прыгажунь у бальных сукенках, канцэрты творчых калектываў Воранаўскага раёна, ансамбля народнай музыкі "Вечарынка" аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Геранёны,эстрадны канцэрт "Майскі зоркапад" салістаў  Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу яшчэ больш упрыгожылі баль у Жамыслаўскім палацы.  І сышліся разам вечнасць і сучаснасць, а людзі яшчэ раз дакрануліся да каранёў сваіх, каб  зразумець важную выснову: без мінулага няма і будучага, няма і дня сённяшняга.  Трэба аб гэтым памятаць заўжды.

В. ГУЛІДАВА.

 

Фота С. ЗЯНКЕВІЧА. 

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.