Гэтымі сонечнымі летнімі дзянькамі на вёсцы ў разгары нарыхтоўка сена. Таму творчы калектыў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” запрасіў усіх жадаючых паспрабаваць свае сілы ў конкурсе ручнога сенакашэння, успомніць тое, што ўмелі нашы прадзеды, цікава і весела правесці свой вольны час.
Мерапрыемства прайшло ў аг. Ліпнішкі, але ўдзельнікі конкурсу і госці з'ехаліся з усіх аграгарадкоў нашага раёна.
Упрыгожвалі свята падворкі “Сялянская трапеза”. Тут жа адбыліся майстар-класы па кляпанню касы “Кляпанне касы”, па пляценню вянкоў “Вянок-вяночак”, па вырабу лялек “Траўніца”.
Для жадаючых працавалі гандлёвыя палаткі, дзіцячыя атракцыёны, выстаўкі-продажу вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Была магчымасць пачаставацца юшкай і шашлыкамі.
Падрабязней пра цудоўнае свята і аб выніках раённага конкурсу “Касец-2017” чытайце ў бліжэйшым нумары газеты «IK».