Язык:

СЛОВА СКАРЫНЫ - СПАДЧЫНА ЧАЛАВЕЦТВА

Культура и творчество

У 2017 годзе спаўняецца 500 гадоў з дня выхаду ў свет першай беларускай кнігі, якую выдаў наш суайчыннік, першадрукар, выдавец, перакладчык Бібліі на родную мову, пісьменнік, тэолаг, вучоны, лекар, грамадскі дзеяч Францыск Скарына.

Францыск Скарына нарадзіўся і жыў у цікавы час, які сёння мы называем эпохай Адраджэння. Тады адраджаліся краіны і народы, людзі пачалі больш глыбока спасцігаць сваё мінулае, вывучаць і ўзнаўляць культурна-гістарычную спадчыну.

Скарына быў адным з першых дзеячаў Усходняй Еўропы, які добра зразумеў вялікую гістарычную місію друкаванай кнігі як магутнага сродку культурнага прагрэсу чалавецтва і глыбока адчуў, што кніга патрэбна яго народу не менш, чым хлеб. Яна - неацэнны скарб чалавечай мудрасці, "маці і настаўніца ўсіх добрых спраў", гаючыя "лекі для душы", - так казаў Скарына.

Пабываўшы ў многіх краінах, шмат чаго пабачыўшы і спазнаўшы, дасягнуўшы вяршынь еўрапейскай адукаванасці і вучонасці (у 1506 годзе Скарына скончыў Кракаўскі ўніверсітэт, у 1508 годзе - атрымаў званне доктара вольных навук, а ў 1512 годзе ў італьянскім горадзе Падуя ён бліскуча здаў экзамены на годнасць доктара медыцыны), сын полацкага купца аддаў усе свае сілы, веды і энергію той вялікай справе, якую палічыў самай высокай і ў якой убачыў галоўны сэнс свайго жыцця, - перакладу Бібліі на родную мову і заснаванню ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Ён хацеў пашырыць асвету сярод суайчыннiкаў, дапамагчы простым людзям пазнаць мудрасць i навуку. У сваёй друкаванай "Бібліі" побач з біблейскімі словамі Скарына змясціў свой уласны партрэт. Гэты ўнікальны ў еўрапейскім кнігадруку гравюрны партрэт захаваў нам праз стагоддзі сапраўдны воблік беларускага гуманіста.

Дзякуючы нашаму першадрукару ўсходнеславянская кніга атрымала сучасны выгляд: з тытульным лістом і пранумараванымі старонкамі, са змястоўнай прадмовай і пасляслоўем, з ілюстрацыямі і чырвоным радком.

Bыданнi Ф. Скарыны з боку тэхнiчнай дасканаласцi, з боку мастацкай апрацоўкi выкананы на ўзроўнi лепшых еўрапейскiх выданняў XVI ст. Высокi палiграфiчны ўзровень кнiг доўгi час не маглi пераўзысцi галандскiя i германскiя друкары. Па гэтай прычыне кнiгi шырока распаўсюджвалiся ў Еўропе i мелi вялiзны ўплыў на чытачоў у многiх краiнах свету.

У 2017-м годзе Беларусь адзначае адну з найважнейшых дат сваёй гісторыі і культуры - 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. 6 жніўня 1517 года ў пражскай друкарні пабачыла свет кніга "Псалтыр" Францыска Скарыны. Гэта значная дата будзе шырока адзначацца не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце.

З гэтай нагоды супрацоўнікамі бібліятэк ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка" праз інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне і розныя формы масавай работы праводзіліся ў першым паўгоддзі і будуць праводзіцца ў другім наступныя мерапрыемствы: літаратурна-музычныя вечары, інфармацыйныя гадзіны ("Тытан усходнеславянскага кнігадруку", "Францыск Скарына - сын зямлі беларускай"), гутаркі, урокі ведаў ("Ад папіруса да друкаванай кнігі"), слайд-вандроўкі ("Францыск Скарына: што, дзе, калі? "), круглыя сталы ("Францыск Скарына: беларускае кнігадрукаванне праз прызму часу"), гістарычна-пазнавальныя віктарыны ("Невядомыя-вядомыя першадрукары"), дні інфармацыі, агляды літаратуры, афармляліся і афармляюцца кніжныя выставы ("Францыск Скарына - імя, праслаўленае ў стагоддзях", "Францыск Скарына - друкар, мысліцель, творца") і тэматычныя паліцы.

Так, у лютым для вучняў 7-х класаў Іўеўскай сярэдняй школы супрацоўнікі Іўеўскай дзіцячай бібліятэкі-філіяла правялі інфармацыйна-пазнавальную гадзіну "Скарынаву кнігу ў вечнасць пусціць…" і прэзентацыю ілюстраванага трохтомнага выдання А. Сушы "Францыск Скарына" (з серыі "Беларуская дзіцячая энцыклапедыя").

У пачатку сакавіка супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Іўеўскай раённай бібліятэкі правялі інфармацыйна-пазнавальную гадзіну "З кнігай да вытокаў духоўнасці", прысвечаную Дню праваслаўнай кнігі.

Бібліятэкары пазнаёмілі навучэнцаў 11 класа з гісторыяй і сэнсам свят, падкрэслілі, што ў гэтым годзе ўрачыстасць прымеркавана да 500-гадовага юбілею беларускага кнігадрукавання, распавялі пра жыццё і дзейнасць заснавальніка беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання Францыска Скарыны, пра тое, як пабачыла свет яго першая беларуская друкаваная кніга - "Псалтыр".

У красавіку Іўеўская дзіцячая бібліятэка-філіял і Іўеўская раённая бібліятэка прынялі ўдзел у абласной акцыі "Чытаем разам" творы Францыска Скарыны і прысвечаныя яму.

Прысутныя даведаліся шмат новага пра жыццёвы і творчы шлях беларускага і еўрапейскага культурнага дзеяча, гуманіста, асветніка - Францыска Скарыны. У іх выкананні прагучалі ўрыўкі з прадмоў да кніг Скарыны, шэраг вершаў беларускіх паэтаў, прысвечаных беларускаму першадрукару.

Супрацоўнікі бібліятэкі звярнулі ўвагу ўдзельнікаў мерапрыемства на кніжную выставу "Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. 1517 - 2017", на якой была змешчана літаратура аб гісторыі беларускага кнігадрукавання і аб жыцці і дзейнасці Ф. Скарыны.

У чэрвені бібліятэкары Іўеўскай дзіцячай бібліятэкі-філіяла наведалі прышкольны лагер "Улыбки детства" Іўеўскага ясляў-сада-пачатковай школы, дзе правялі інфармацыйную хвіліну "Скарына крочыць па планеце", таксама прымеркаваную да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, пазнаёмілі з гісторыяй кнігадрукавання на Беларусі, расказалі пра Скарыну, прапанавалі дзецям "выступіць" у ролі "друкароў".

Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню ў дзяцей і моладзі пачуцця патрыятызму, гонару за нашу Бацькаўшчыну, за беларускую кнігу.

Пра людзей мы мяркуем па справах, якія яны здзейснілі, па спадчыне, якую яны пакінулі сваім нашчадкам. І наш славуты зямляк Францыск Скарына ў гэтым сэнсе найярчэйшы прыклад. Нам жа застаецца толькі кіравацца яго прыкладу і прасляўляць імя асветніка і першадрукара ў вяках.

 

В. Кепель, аддзел бібліятэчнага маркетынгу ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка".

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.