Язык:

Бакштаўскі каларыт. Дакрануцца да сваіх вытокаў

Культура и творчество

19 жніўня 2017 года ў д.Бакшты    праведзены фестываль вясковай культуры «Бакштаўскі каларыт». Дакрануцца да сваіх вытокаў, далучыцца да святочных і штодзённых традыцый дзядоў і прадзедаў запрасіў творчы калектыў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы д.Бакшты.

Адкрыў фестываль старшыня Бакштаўскага сельвыканкама Буляк Аляксандр Уладзіміравіч, які выказаў заклапочанасць у зберажэнні традыцыйнай вясковай культуры, заклікаў аднавяскоўцаў падтрымліваць не толькі народную культуру, але і культуру быта, прысядзібнай тэрыторыі, рабіць усё магчымае для росквіту роднага краю.

Разам з вандроўнікам, жартаўніком Несцеркам і бакштаўскімі гаспадынямі Адэляй і Акулінай гледачы з вялікім задавальненнем паслухалі аповед паважанай спадарыні Семянягі Ніны Андрэеўны аб традыцыях, звычаях вёскі Бакшты, частаваліся спасаўскімі духмянымі яблыкамі, вясковымі прысмакамі, танцавалі народныя танцы.

На мерапрыемстве гучалі народныя песні ў выкананні калектываў аматарскай творчасці аддзела і сектара культурна-масавай і асветніцкай работы в.Бакшты, аг.Дайліды дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” і фальклорнага калектыву аг.Сакаўшчына Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў  гульнёва-забаўляльнай праграме «Гульнёвы кірмаш».

 

На працягу фестывалю працавалі: выстава-кірмаш народнай творчасці «З крыніц прыгажосці», выстава прадметаў народнага побыту “Зроблена рукамі землякоў”, майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў, бяспройгрышная латарэя, гандлёвыя палаткі, атракцыёны.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.