Ужо у гэты тыдзень ўвагу засяродзіць на сабе старажытны Полацк. Горад прыме нацыянальнае свята - Дзень беларускага пісьменства. Урачыстыя мерапрыемствы галоўнай літаратурнай падзеі пачнуцца 1 верасня. Праграма свята разлічана на 3 дні. Чакаецца вялікая колькасць гасцей з розных краін, у тым ліку пісьменнікі, артысты, афіцыйныя дэлегацыі.
А галоўным і, на наш погляд, самым незвычайным упрыгожваннем свята стане вялікая мазаіка з выявай святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай, выкананая Віктарам Язневічам з 31 тысячы паштовых марак.
П. Падбярэзная.