Язык:

Слова Скарыны - спадчына чалавецтва

Культура и творчество

У Іўеўскай дзіцячай бібліятэцы зноў падзея. Падзея з ліку тых цудоўных мерапрыемстваў, якіх на працягу апошніх двух гадоў было восем. І праходзяць яны ў рамках выставачнага праекта "Зазірнуць у мінулае". Ідэю стварэння гэтага праекта можна назваць нават геніяльнай. Той, хто наведаў восем выстаў, якія прайшлі, безумоўна, пагодзяцца з такой характарыстыкай. Гэта і сапраўды атрымаўся погляд у мінулае - і вельмі далёкае, і такое, якое адносіцца да часоў навейшай гісторыі. 

У тое мінулае зазіраюць супрацоўнікі бібліятэкі разам з яе загадчыцай Таісай Іванаўнай Грыкень. А дапамагаюць ім экспанатамі, кансультацыямі раённыя краязнаўцы, выкладчыкі гісторыі і проста людзі, захопленыя той ці іншай справай, якая мае дачыненне да гісторыі роднага краю.

Менавіта дзякуючы Івану Мечыслававічу Буйко, Алегу Міхайлавічу Ігліцкаму, Андрэю Віктаравічу Валчку, Аляксею Станіслававічу Гушча прайшлі выставы, прысвечаныя 100-годдзю да пачатку Першай сусветнай вайны, партызанскаму руху на Іўеўшчыне, даваеннай архітэктуры  нашага горада, колішнім навагоднім цацкам і паштоўкам і г.д.

Аднак і бібліятэка дапамагае гэтым людзям. Дзе яшчэ яны ўбачылі б  калекцыі сваіх артэфактаў, старых фотаздымкаў, розных экспанатаў, аформленых з мастацкім густам у такія непаўторныя выставы (!?)

Восьмая выстава, аб якой сёння ідзе гутарка, урачыста адкрыта напрыканцы жніўня і прадоўжыцца да 15 верасня.

Для арганізацыі і правядзенння гэтай выставы знайшлася такая надзвычай значная нагода - 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.

"Слова Скарыны - спадчына чалавецтва" - агульная праца супрацоўнікаў бібліятэкі, яе дырэктара і мясцовага краязнаўцы Івана Мечыслававіча Буйко.

Як адзначае Таіса Іванаўна Грыкень, кожная выстава - гэта вялікая работа. Перш за ўсё, патрэбна акрэсліць мэты, вырашыць, што і як будзе прадастаўлена ўвазе наведвальнікаў, на што акцэнтаваць увагу, дэталёва прадумаць усё. А потым пачынаецца афарміцельская справа, вязуцца  куфэркі з экспанатамі прыватнага музея  Івана Мечыслававіча, дастаецца літаратура з кніжнага фонду раённай цэнтральнай і Іўеўскай дзіцячай бібліятэкі, нешта шукаецца ці робіцца з дапамогай Інтэрнэта. Да ўсяго дадаецца плённы творчы патэнцыял, уменне, мастацкі густ бібліятэкараў.

Першымі наведвальнікамі выставы сталі вучні выпускнога класса Лелюкінскага дзіцячага сада- сярэдняй школы. Яны і іншыя наведвальнікі змаг-лі ўбачыць і падзівіцца глыбінёй і колькасцю літаратуры, інфармацыі, фотаілюстрацый.

Уся літаратура з часоў Францыска Скарыны і да нашага часу, якая мелася ў фондах Іўеўскай раённай і дзіцячай бібліятэкі, перамясцілася на паліцы выставы. А гэта: факсімільнае ўзнаўленне Бібліі, якая выдадзена вялікім беларускім кнігадрукаром у 1517 - 1519 гадах у трох тамах, факсімільнае ўзнаўленне яго кніжнай спадчыны, у якое ўвайшлі выданні беларускага першадрукара, што захоўваюцца ў розных краінах свету. Гэтыя выданні знайшлі месца  ў раздзеле, які так і называецца "Кніжная спадчына Ф. Скарыны". Другі раздзел выставы "Ад Скарыны  да нашых дзён" утрымлівае ўсю літаратуру, якая датычыць  кнігавыдавецкай справы на Беларусі на працягу ўсёй яе гісторыі.  У кніжным фондзе бібліятэк такой літаратуры шмат. Яскравы таму доказ - кнігі на паліцах выставы, сярод якіх "Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года", факсімільнае ўзнаўленне  самага старажытнага кніжнага помніка Беларусі ХІ стагоддзя - Тураўскага Евангелля з каментарыямі на рускай,  беларускай і англійскай мовах.  

У раздзеле "Францыск Скарына - друкар, мысліцель і творца" выстаўлены рэпрадукцыі гравюр з Бібліі пражскага выдання. А таксама знакамітых скарынаўскіх ініцыялаў-буквіц для гэтых выданняў. Яны былі зроблены мастакамі сяреднявечча. І маюць рознае напісанне ў Бібліях пражскага і віленскага выданняў. Яны непаўторныя. Нідзе ў іншых выданнях іх не ўбачыш. 

Гарманічным дапаўненнем гэтай выставы сталі малітвасловы з калекцыі Івана Мечыслава-віча Буйко, а таксама з фонду бібліятэкі (іх знайшла на  пакінутым хутары жанчына з Іўя і падарыла бібліятэцы), асобныя з якіх датуюцца 1873 годам, гадамі 19-20 стагоддзяў.  З калекцыі краязнаўцы і кнігі з бібліятэкі вядомага іўеўскага ксяндза, пісьменніка і асветніка Ідэльфонса Бобіча, вершы Адама Міцкевіча,1888 года выдання, мастацкі раман на французскай мове 1817 года, трохтомнік-даведнік аб раслінным свеце 1787 (!) года выдання і іншае.   

Узбагаціла дадаткова гэтую выставу змястоўнае суправаджэнне яе, якое зрабіла Таіса Іванаўна.  Яна расказала пра творчы і жыццёвы шлях вялікага першадрукара, пра паходжанне яго прозвішча, пра дату выхаду першай  "Малой падарожнай кніжыцы", пра Скарыну-мастака, пра яго манаграму, пра яго працу ў якасці каралеўскага садоўніка чэшскага караля Фердынанда, пра яго нашчадкаў. Вельмі цікавым аказаўся адзін з гэтых расказаў.

Мы, сучаснікі,  прывыклі, дзякуючы раману Міхаіла Булгакава "Майстар і Маргарыта", у поспехах кожнага творчага мужчыны шукаць след яго "маргарыты" - жанчыны, якая натхняе на творчасць. Аказалася, ёсць такая "маргарыта" і менавіта з імем Маргарыта і ў жыцці першадрукара.

Насуперак меркаванню аб тым, што ў жыцці вядомых асоб, у іх біяграфіях не можа быць белых плямаў, у Скарыны амаль усё, што датычыць яго асабістага жыцця, засталося таямніцай нават для самых  дасведчаных. І толькі некалькі намёкаў на моцнае, прыгожае каханне да жанчыны па імені Маргарыта. Яна была жонкай аднаго з бліжэйшых сяброў віленскага купца Юрыя Адверніка. Адвернік разам з двумя віленскімі мецэнатамі Якубам Бабічам і Багданам Онькавым далі грошы Скарыне для стварэння ў 1517 годзе першай друкарні ў Празе. Менавіта ў гэтай пражскай друкарні наканавана было з'явіцца на свет бессмяротнай, самай славутай працы асветніка - Бібліі - на яго роднай мове. Калі ўважліва ўгле-дзецца ў  старонкі кнігі, сярод вобразаў на гравюрах мы часта сустракаем адзін чароўны жаночы лік. Мастак дастае гэты вобраз з глыбінь сваёй памяці і ўпарта прымушае ўдзельнічаць у самых драматычных біблейскіх падзеях, робячы безымянную гераіню, апранутую ў сціплае адзенне беларускай гараджанкі, наперсніцай самых вялікіх з біблейскіх жанчын. На правах даверанай дамы са світы царыцы Эсфір яна падтрымлівае яе шлейф. Разам з дачкой фараона назірае за тым, як з Ніла рабы вылаўліваюць карзінку з немаўлём Маісеем…

Наўрад ці выпадкова доктар Скарына змяшчае выяву той жа таямнічай незнаёмкі на гравюру, якая сімвалізуе самую паэтычную частку Бібліі - "Песню песняў" цара Саламона.Менавіта яе схіленую галоўку вянчае тут зіхатлівай каронай прамудрасці сам Гасподзь. Ля ног незнаёмкі - славуты герб Францыска Скарыны.

З Маргарытай Скарына пазнаёміўся значна раней, чым з яе мужам. Потым ён ператварыўся у сябра сям'і. А Адвернік стаў аднадумцам Скарыны і яго мецэнатам. Маргарыта, пэўна, стала той музай, што натхняла асветніка на новыя працы.

У 1523 годзе здарылася тое, чаго ніхто не чакаў. Захварэў і памёр Юрый Адвернік. І Скарына атрымаў ад нябёсаў права быць шчаслівым з каханай жанчынай. Іх сямейнае жыццё не было доўгім, але было шчаслівым. Маргарыта, якая не мела дзяцей з Адвернікам, нарадзіла Скарыне двух сыноў. А ў 1530 годзе памерла ад мору. Скарына пакінуў Вільню назаўжды…

Шмат цікавага прагучала ў той дзень у бібліятэцы. Ізноў мерапрыемства выставачнага праекта пераўтварылася ў значную падзею культурнага жыцця.

Застаецца дадаць, што названая выстава працягвае дзейнічаць да 15 верасня. Паспяшайцеся яе наведаць. Напэўна, можна папрасіць  і дадатковы той экскурс, які зрабіла загадчыца бібліятэкі ў жыццё вялікага беларускага першадрукара.

В. ГУЛІДАВА.

Фота аўтара 

і супрацоўнікаў бібліятэкі.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.