Язык:

Францыск Скарына: беларускае кнігадрукаванне скрозь прызму часу

Культура и творчество

У 2017-м годзе Рэспубліка Беларусь адзначае адну з важнейшых дат сваёй гісторыі і культуры - 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.

З гэтай нагоды у верасні 2017 года супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка" правялі круглы стол "Францыск Скарына: беларускае кнігадрукаванне скрозь прызму часу".

Размераны ход мерапрыемства вельмі сціпла і прыгожа быў данесены да сэрцаў слухачоў вядучай сустрэчы -  загадчыкам аддзела бібліятэчнага маркетынгу Іўеўскай раённай бібліятэкі І. Баўтрэль. Падчас мерапрыемства вялася размова пра сусветна вядомага першадрукара і вучонага, асветніка і гуманіста, паэта і медыка, батаніка і астранома Ф. Скарыну. 

Менавіта са знаёмства з жыццём і дзейнасцю Ф.Скарыны і пачала сваё выступленне загадчык Іўеўскай дзіцячай бібліятэкі Т. Грыкень. Прысутным цікава было паслухаць пра гісторыю ўзнікнення кнігадрукавання і асаблівасці ініцыялаў і гравюр, якія выкарыстоўваў у сваіх кнігах Ф.Скарына.

Дзякуючы фотаздымкам, гістарычным картам, часопісам і кнігам, змешчаным на выставачнай экспазіцыі "Слова Скарыны - спадчына чалавецтва" (у межах выставачнага праекта "Зазірнуць у мінулае"), якая працавала з 1 па 15 верасня бягучага года ў дзіцячай бібліятэцы, можна было пазнаёміцца з гісторыяй пісьма і кнігадрукавання. На выставе былі змешчаны старадаўнія выданні кніг з прыватнай калекцыі мясцовага краязнаўца Івана Буйко, які падзяліўся сваімі літаратурнымі знаходкамі, звязанымі з культурай усходніх славян.

Нягледзячы на тое, што першадрукару прысвечана шмат даследчых прац, некаторыя старонкі яго жыцця да сённяшняга дня застаюцца загадкай. Бібліятэкар Т.Я.  Карэнда (бібліятэка-філіял аг. Морына) пазнаёміла прысутных з малавядомымі звесткамі аб Ф.Скарыне. Шмат цікавай і карыснай інфармацыі прагучала ў той дзень на мерапрыемстве.

Вялікі сын полацкай зямлі Францыск Скарына сканцэнтраваў у сабе, з аднаго боку, усе дасягненні ўсходнеславянскай культуры, з другога боку, ён увасабляў сабою тып тытана эпохі Адраджэння. Сваім жыццём і дзейнасцю ён падвёў своеасаблівы вынік развіцця ўсходнеславянскай культуры за пяць стагоддзяў, што прайшлі ад прыняцця хрысціянства, і даў новы напрамак, які арыентаваўся на агульначалавечыя каштоўнасці.

В. Кепель, 

бібліятэкар аддзела 

бібліятэчнага маркетынгу ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка".

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.