Язык:

Бібліятэкар: універсальны салдат ці лекар чалавечай душы

Культура и творчество

Сябры, як даўно вы наведвалі бібліятэку? Якую кнігу прачыталі і што больш за ўсё ўсхвалявала? Які ён, сучасны бібліятэкар? Нам, супрацоўнікам публічных бібліятэк, шчыра хацелася нагадаць нашым чытачам і карыстальнікам аб тым, што бібліятэка - гэта не толькі сховішча кніг, гэта тое месца, дзе знаходзяць новых сяброў і цікавых суразмоўцаў, куды прыходзяць і выбіраюць кнігі, дзе рэалізуюцца сучасныя праекты і чэленджы.

Прафесія бібліятэкара - адна з самых высакародных, якая патрабуе цярпення, любові да справы, самаахвярнасці, сілы душы. Тым больш, што гэта вельмі сціплая і, на першы погляд, амаль незаўважная справа.
Кажуць, што высокія тэхналогіі на чале з Інтэрнэтам неўзабаве выцесняць звыклыя для нас СМІ і кнігі. А калі не будзе кніг, не будзе і бібліятэк?! Пытанне некалькі спрэчнае. Так разважаць можа толькі той, хто зусім не ведае спецыфікі работы бібліятэк.
Шмат стагоддзяў менавіта бібліятэкары займалі і будуць займаць важнае месца ў грамадскім жыцці, бо працуюць у сферы духоўнай культуры.
Бібліятэкар̶ - самая цудоўная прафесія на зямлі. І калі ў працу ўкладваць душу, то можна вельмі шмат чаго дасягнуць.
У свядомасці абывацеля ўмацаваўся стэрэатып, што бібліятэка - гэта сховішча пыльных кніг і бібліятэкар-бабулька, якая іх выдае.Многія думаюць, што працаваць у бібліятэцы сумна: сядзі ўвесь дзень, кнігі выдавай.
Насамрэч, гэта памылковае меркаванне. Кожны новы дзень супрацоўнікаў бібліятэкі не падобны да папярэдняга. Гэта і зносіны з карыстальнікамі, і праца з кніжным фондам, і арганізацыя культурна-масавых мерапрыемстваў, семінараў, і абмен вопытам з калегамі, і работа па стварэнні баз дадзеных асабістай генерацыі, і выкананне платных паслуг (ксеракапіраванне, сканіраванне і г.д.), і многае іншае.
Праца бібліятэкара вельмі шматгранная. Каб стаць прафесіяналам, бібліятэкар павінен быць і педагогам, і псіхолагам, і журналістам, і рэжысёрам, і арганізатарам, і акцёрам, і дызайнерам, і аніматарам, і маркетолагам, і даследчыкам і г.д. Ён не сядзіць і проста выдае кнігі, як лічаць многія. Ён – універсальны салдат, які павінен ведаць і ўмець усё, і нават больш.
Зараз бібліятэчная справа перажывае сур’ёзную мадэрнізацыю. У традыцыйную бібліятэчную работу інтэгруюцца новыя тэхналогіі, паняцце бібліятэчнай прафесіі пашырае свой змест. Сёння бібліятэкары разам з прафесійнымі ведамі валодаюць ведамі ў галіне сучасных інфармацыйных, камп’ютарных тэхналогій.Таму бібліятэчным работнікам трэба быць у курсе ўсіх навінак не толькі ў звыклым для іх свеце літаратуры, але і ў сферы камп’ютарных тэхналогій.
Інфарматызацыя - адзін з галоўных вектараў змен у нашай прафесіі. Не толькі пошук інфармацыі, але і сацыякультурныя праграмы бібліятэк патрабуюць сучасных інфармацыйных тэхналогій. Усё больш становіцца ясна, што бібліятэкар̶ - інфармацыйны спецыяліст, наша прафесія̶ - адна з шэрагу інфармацыйных прафесій. Дзякуючы Інтэрнэту, ужыванню ў практыцы працы бібліятэк камп’ютараў, з’явілася магчымасць абмену вопытам і атрымання інфармацыі, удзельнічаючы ў розных форумах, канферэнцыях, чэленджах, якія ў апошні час праводзяцца ўсё часцей.
Бібліятэкар павінен не толькі добра валодаць вялікай колькасцю інфармацыі, якая з’яўляецца ключом да разумення ўсіх працэсаў, якія адбываюцца ў сучасным жыцці, але і ўмець чэрпаць яе з розных крыніц, а таксама распараджацца ёю, правільна прапануючы чытачу. Сапраўдны бібліятэкар павінен умець пераключацца з адной справы на другую, вырашаць адначасова некалькі пытанняў. Сучасны бібліятэкар абавязаны валодаць новымі інфармацыйнымі тэхналогіямі, навыкамі і ведамі пошуку інфармацыі. Гэта ўніверсальны спецыяліст, які не толькі шмат ведае і карыстаецца сваімі ведамі, але і чалавек, які “не стаіць на месцы”, пастаянна ўдасканальваецца, набываючы новыя ўменні, навыкі, вопыт.
Правядзенне канферэнцый, літаратурна-музычных вечароў, прэзентацый кнігі, сустрэч з вядомымі людзьмі патрабуюць ад бібліятэкара высокай моўнай, этычнай культуры, валодання навыкамі аратарскага мастацтва.Бібліятэкар павінен умець проста і пераканаўча выказваць свае думкі, валодаць літаратурным густам, бо ён першы дарадца чытача. Але самая галоўная якасць для бібліятэкара – любоў да кнігі, без якой прафесійная дзейнасць спецыяліста немагчыма.Людзям гэтай прафесіі ўласцівы чуласць, спагадлівасць, ветлівасць, уважлівасць. Прынцып “усё для чытача” – асноўны для бібліятэкара.
У сценах бібліятэк (нездарма старажылы называлі іх “аптэкамі для душы) ствараецца спрыяльнае асяроддзе для інтэлектуальных зносін, сумесных адкрыццяў, спазнання свету і вызначэння сваёй ролі ў ім. Сучасны чалавек выпрабоўвае надзвычай высокія псіхалагічныя і інфармацыйныя нагрузкі, і менавіта бібліятэкі могуць падаць кожнаму “лекі для душы”.
Наша праца толькі старонняму чалавеку можа падацца фармальнай і аднастайнай. Але за гады працы ў бібліятэцы я пераканалася, што мае калегі, супрацоўнікі ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” - гэта творчыя і яркія людзі. І мне здаецца, наша праца настолькі разнастайная, што мала якая з ёй можа параўнацца.
Чакаем вас у нашых бібліятэках!

Вольга Кепель.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.