ivyenews.by

Як мог выглядаць галоўны сядзібны дом Замойскіх на пачатку ХХ стагоддзя?

Культура и творчество

Сядзіба ўладароў Іўя існавала ўжо ў XVII стагоддзі. Гэта была магнацкая рэзідэнцыя роду Кішкаў, выкананая ў формах Рэнесанса. Усе асноўныя будынкі былі пабудаваны з дрэва.

Наступная сядзіба ствараецца ў сярэдзіне XVIII стагоддзя ў стылі барока, калі Іўе належыла Агінскім. Пры Ігнацыі і Алене Агінскіх высаджваецца парк, ствараецца водная сістэма з 16 ставоў. Агулам сядзіба Агінскіх займала каля 25 га, і часткова захавалася да гэтага часу.

На пачатку XIX стагоддзя маёнтак Іўе быў прададзены Тызенгаўзам. У 1843 годзе маёнтак пераходзіць у пасаг да Эльфрыды Тызенгаўз, якая становіцца жонкай Аўгуста Замойскага. Пры Замойскіх пачалося аднаўленне сядзібы. Была рэканструявана сістэма ставоў пад рыбную гаспадарку, распрацаваную па праекту Люцыяна Вольскага. Верагодна, у тыя часы былі адбудаваны сядзібны дом, а таксама некаторыя будынкі гаспадарчага прызначэння. Відавочна, што мадэрнізацыя і перабудовы адбываліся яшчэ пры апошнім уладары маёнтка Іўя Томашы Замойскім.

Выява, на другім паверсе нашага музея, дазваляе ўявіць, як мог выглядаць галоўны сядзібны дом Замойскіх на пачатку ХХ стагоддзя.
Мастак ?@sialimka_nebiaspecnasc
А фотаздымкі сённяшняга дня, як ён выглядае зараз.

Побач размешчана ўмоўная печ, дзе ў адкрытым захоўванні прадстаўлена кафля з сядзібнага дома былых уладальнікаў Іўя – графоў Замойскіх.

Запрашаем пабачыць, што ў нас атрымалася!

Паводле https://www.instagram.com/ivye_museum/

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Читайте ещё:



Оставить комментарий