
На фота Станіслава Зянкевіча: гурткоўцы аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры
“Убранне” для велікодных яёк сёння вельмі проста набыць. Гэтым нікога не здзівіш. Аднак ёсць спосабы, як арыгінальна згодна з традыцыямі нашых продкаў упрыгожыць сімвал доўгачаканага вясновага свята. Тады нам - у аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.
– Пісанкі – гэта абярэг, які ахоўвае сям’ю ад бяды і гора, – расказывае загадчыца аддзела Ірына Смірнова. – Нашы продкі фарбавалі яйкі яшчэ да прыняцця хрысціянства і выкарыстоўвалі іх у разнастайных абрадах. А з прыняццем хрысціянства яйко стала неад’емным атрыбутам велікодных дзён.
У аддзеле рамёстваў напярэдадні велікодных святаў прайшлі майстар-класы па пісанцы. Пасхальнаму роспісу вучылі членаў гуртка па дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Асвоіць дзівосную і самабытную традыцыю можна за адзін дзень, было б жаданне, падкрэслівае майстар.
Галоўнае выконваць работу ў добрым настроі, з адкрытым сэрцам і светлымі думкамі.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Ірына БУТУРЛЯ.