Язык:

Каціся, яечка, на шчасце, на радасць! Хто такія валачобнікі і які сэнс мае абрад валокання?

Культура и творчество

Родная мая Беларусь! Розныя хаты, розныя лёсы, розныя беды і рознае шчасце. Але ўсюды — добрыя, адкрытыя, гасцінныя людзі. У Вялікдзень — адно з найбольш любімых і ўрачыстых святаў – беларусы чакаюць валачобнікаў.

Даўней ледзь не цэлымі вёскамі хадзілі ў царкву на начную службу з Краснай суботы на Велікодную нядзелю. Вярнуўшыся з царквы, снедалі і клаліся спаць. Валачобнікі ж пачыналі хадзіць з вечара, бывала, што нават ўсю ноч хадзілі. У хатах не спалі, чакалі, пакуль яны прыйдуць. 

Абрад — валоканне, які традыцыйна праводзіцца ў першы дзень Вялікадня, мае даўнюю гісторыю.

Спачатку абрад меў аграрна-магічны сэнс, але за шмат стагоддзяў часткова страціў яго і бытуе як вясёлая святочная забава.

Добра ўжо тое, што абрад захаваўся на Іўеўшчыне да сённяшняга часу і перадаецца маладому пакаленню. У Іўеўскім раёне наогул беражліва зберагаюцца традыцыі продкаў: народныя святы, абрады, рамёствы і ўменні.

Кожны год работнікі Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, згодна з традыцыямі, віншуюць жыхароў раёна са святам.

Паназіралі, як супрацоўнікі сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Лелюкі прыносілі ў кожны двор радасную вестку аб пачатку вясны.

Як каліьці продкі выбiралi добрых спевакоў і музыкаў, якiя павінны былі  дасканала ведаць святочны абрад, вывучалі валачобныя песнi, вiншавальныя арацыi. Потым апраналіся ў народнае адзенне і, узяўшы кошыкі, ішлі да людзей. Неслі выключна добрыя весткі, каб падтрымаць жыццёвы аптымізм, падавалі радасную перспектыву, неацэнны зарад цяпла і падтрымкі.

Спявалі  звернутыя да членаў сям’i песнi, гаварылi шчырыя вiншаваннi i жадалі сям’i ўсялякіх даброт. А ад удзячных  гаспадароў  атрымоўвалі абрадавыя дары: яйкi, сыр, каўбасы, булкі, цукеркі. 

Валачобны гурт захоўваў прыкметы сакральнасці, паводзіў сябе рытуальна, годна. Задавальненне вызывала і тое, што сярод валачобнікаў была моладзь, нават малыя  дзеці. 

Ох, і парадавалі валачобнікі песнямі жыхароў аг. Лелюкі на Вялікдзень! Асобна - гаспадару (пане гаспадару), асобна – гаспадыні (гаспадынька-журавінка).

Валачобныя песнi - адзiн з самых высокамастацкiх жанраў беларускай народнай паэзii земляробчага календара.

Вось гэта песня, напрыклад, спадабалася больш за ўсе:

- Каціся, яечка, на цёплую вясну,

На чырвона лецейка!

Каціся, яечка, на шчасце, на радасць

Ды ўсім на здароўечка!

Каціся, яечка,

З цёплага ўзгорачка,

Холад прагані,

Зямліцу абудзі!

Каб вы жылі – пажывалі,

Дабра нажывалі!

Няхай ваша ніва 

Заўседы будзе ўрадліва!

Няхай родзіць бульба, жыта,

Каб сям’я была ўся сыта!

Валачобны гурт сектара культурна-масавай  і асветніцкай работы аг. лелюкі

Сам Бог устае падчас абрада апекуном гаспадара і яго сям’і. Няхай святло святога дня будзе зоркай пуцяводнай!

Своеасаблівасцю валачобнага фальклору абумоўлены i глыбокая пашана да рабочага чалавека, і любоў да яго, і высокія  маральныя i эстэтычныя каштоўнасці вялікага народа.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Ірына Халява.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.