1 чэрвеня
12:00-13:00 Адкрыццё тыдня “Ад даўніны да нашых дзён” (канцэртная пляцоўка набярэжнай г.Іўе)
У праграме:
Выстаўка народнай творчасці “Хвала і гонар вашаму умельству”
Майстар-класы па традыцыйных рамёствах (ткацтва паясоў, выцінанка, саломапляценне,лозапляценне, вышыўка, беларуская лялька).
Дэфіле ўбораў у тэхніцы саломапляцення
Дэгустацыя страў з таркаванай бульбы (НКС)
Фальклорная праграма “Народныя мелодыі”
Майстар-клас “Танцуем па-даўнейшаму”
Кніжная выстаўка “Нам засталася спадчына”
2 чэрвеня
10:00-17:00 Дзень адчыненых дзвярэй “Традыцыйная культура” (аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры г.Іўе, сектар рамёстваў і традыцыйнай культуры аг.Геранёны, сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Дайліды, сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі).
3 чэрвеня
10:00 -11:00 Майстар-клас “Папяровы вернісаж” (аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры г.Іўе).
4 чэрвеня
12:00-13:00 Этнапраграма “Саламяная казка” (музейная экспазіцыя па саломапляценню сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Дайліды).
5 чэрвеня
12:00-13:00 Майстар - клас “Саламяны павук” (сектар рамёстваў і традыцыйнай культуры аг.Геранёны)
6 чэрвеня
15:00-16:00 Выстаўка “Уся справа ў капялюшы” (аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры г.Іўе)
7 чэрвеня
15:00-16:00 Закрыццё тыдня - Свята “Па сцежках спадчыны” (пляцоўка каля Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу).
У праграме:
Тэатралізавана-забаўляльная праграма “У гасцях у бабулі”
Выстаўка “І не знікне цуд народнага мастацтва”
Майстар-класы па традыцыйных рамёствах
Конкурс малюнка на асфальце “Узоры беларускага арнаменту”
Танцавальная праграма “Танцуем па-даўнейшаму”.
Даведкі па тэл.80159568004, 80159568006
Сардэчна запрашаем!