7 ліпеня ў бібліятэку-філіял аг. Геранёны былі запрошаны наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Іўеўскага раёна на літаратурную гасцёўню “З гісторыі стварэнння вершаў Алены Смалянічэнка”.
Алена Смалянічэнка – педагог, краязнаўца, піша вершы і прозу. Нарадзілася і вырасла на Іўеўшчыне. Закончыла Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Янкі Купалы. Аўтар кніг “Геранёны”, “Касцёл Святога Мікалая”, “Барвінак”, “Год за годам”, “Мы помнім”, “Прыязджайце ў Геранёны”, паэтычных зборнікаў “Двадцать песен о любви”, “Душа паэзіяй сагрэта”.
Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй Алены Смалянічэнка і выставай яе кніг. А Алена Іванаўна расказала пра свой творчы шлях, пра тое як ствараюцца вершы, бо кожны з іх мае сваю гісторыю.
Літаратурная гасцёўня з Аленай Іванаўнай атрымалася вельмі душэўнай і шчырай!